Социальная служба

У сувязі з пашырэннем спектра паслуг, якія аказвае насельніцтву ДУСА “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна”, змяніліся нумары тэлефонаў ва ўстанове.

 

Зараз атрымаць інфармацыю аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, назначэнні дзіцячага харчавання дзецям першых 2-х гадоў жыцця вы зможаце ў аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання (загадчыца Л. К. Астукевіч) па нумары 4-17-72.

 

Атрымаць інфармацыю пра забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, а таксама сацыяльна-псіхалагічную дапамогу ці кансультацыю, у тым ліку па тэлефоне даверу (ананімна), можна ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання маладых інвалідаў (Т. П. Шульга) па нумары 4-21-44.

 

Састарэлыя, якія не ў сілах абслугоўваць сябе самастойна, могуць разлічваць на дапамогу сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму (К. І. Маскаленка), тэл. — 4-97-93.

Дадаткова нагадваем, што ў тэрытарыяльным цэнтры ў Міёрах па  вул. Камуністычная, 36 дзейнічае сацыяльная цырульня, дзе кліентам прадастаўляюцца паслугі па стрыжцы валос, укладцы, афарбоўцы і хімічнай завіўцы, робяцца разнастайныя прычоскі.

 

Для людзей, якія  вядуць актыўны лад жыцця, у цэнтры абсталявана трэнажорная зала для заняткаў спортам. Арганізаваны індывідуальныя і групавыя заняткі, а кошт іх за гадзіну 7300 руб.

Жыхарам Дзісны прапануюцца паслугі па мыцці і прасаванні бялізны ў аддзяленні, якое знаходзіцца па вул. Першамайская, 2а, тэлефон для даведак 3-73-53.  Кошт паслугі — 9 100 рублёў за 3 кг бялізны, 18 200 — за 6 кг.  

 

А. ШАМЁНАК,

дырэктар ТЦСАН.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.