Авторизация
 

Для любімых матуль

Для любимых мам Бадзёрыя і лірычна-шчымлівыя песні, вясёлыя і забаўныя прыпеўкі, прыгожыя вершы, магічныя ўсходнія танцы — усё для любімых матуль. Такія падарункі для жанчын вёскі Чэрасы падрыхтавалі мясцовыя артысты разам з аўтаклубам аддзела культуры.

 

Святочным вечарам 14 кастрычніка ў Чэраскім СДК было людна і цёпла ад усмешак, пазітыву і апладысментаў. Вядучыя — мастацкі кіраўнік установы Юлія Вішнеўская і юрыст ААТ “Чэрасы” Кацярына Мазурава — віталі жанчын, якія носяць ганаровае званне Маці, шчырымі віншаваннямі і цёплымі вершамі. Успомнілі літаральна кожную. Словы падзякі прагучалі ў адрас тых, хто ўсё жыццё адпрацаваў у гаспадарцы. А Тамара Міхайлаўна Матэленак, Зінаіда Аляксандраўна Скавародка, Ала Мікітаўна Шаўчонак і Аліна Ананьеўна Лакотка хоць і на заслужаным адпачынку, але па-ранейшаму раніцай спяшаюцца на працу.

 

Многа ў аграгарадку шматдзетных маці. У некаторых дзеці ўжо дарослыя, а непаўналетніх цяпер выхоўваюць 13 матуль. Прагучалі віншаванні Алене Дзмітрыеўне Гевюк і Наталлі Аляксееўне Дуброўскай, якія сталі маці ў гэтым годзе. Не забыліся пра Ганну Міхайлаўну Колбун і Вольгу Аркадзеўну Белавус, якім не так даўно давялося знаёміцца з абавязкамі бабуль.

Асобным радком павіншавалі работнікаў дзіцячага садка Наталлю Вячаславаўну Варонька, Алену Леанідаўну Войцюль, Аксану Мікалаеўну Талочка. Яны — мамы не толькі дома, але і на працы. А музычны падарунак для іх падрыхтавала былая выхаванка Паліна Грэцкая. Дарэчы, у дзяўчынкі гэта быў дэбют.

 

Прыгожыя музычныя кампазіцыі дарылі жанчынам дырэктар СДК Сняжана Аксёнава і загадчык аўтаклуба Ігар Сардыка, вельмі спадабаліся гледачам усходнія танцы ў выкананні танцавальнага калектыву пад кіраўніцтвам Рэгіны Букіс. Песнямі, вершамі і прыпеўкамі віншавалі матуль Крысціна Грэцкая, Таня Кукуць, Анжэла Карзёнак, Алена Касевіч, Юля Пірог, Мікіта Дабіжа, Кірыл Сушко, Юра Кузняцоў, Ілья Кліменка. А некаторыя юныя артысты са сцэны спускаліся ў глядзельную залу, каб падарыць сваім маці кветкі.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта