6 кастрычніка для дзісенцаў дзень выдаўся турботны. Па-першае, кірмаш, які прывабліваў багаццем тавараў. Па-другое, моцны вецер нарабіў нямала бед.
Калі пра кірмаш, то попытам карысталіся зерне і бульба, якія прывезлі з Сіцькова і Цвеціна. Сваю прадукцыю прапаноўвалі хлебазавод, мясакамбінат, камбікормавы завод. Канкурэнцыя па дрывах была, бо іх прывезлі КБА, лясгас, камунальная гаспадарка. Шмат прапаноўвалі саджанцаў.
Багаццем тавараў парадавалі спажыўкааператары. Гараджане маглі купіць патрэбную гародніну, іншы тавар.
А вось культурную праграму, якая была падрыхтавана мясцовымі культработнікамі і ўдзельнікамі самадзейнасці, з-за ўрагану давялося згарнуць. Нават узмацняльная апаратура не дапамагла.