Авторизация
 

“Жураўлі і журавіны”

Фэст “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” пачнецца ў раёне 29 верасня як праект Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня”. Прадстаўнікі гэтых устаноў і арганізацый правядуць спецыяльныя заняткі ў 5 школах раёна.

 

У нядзелю, 30 верасня, з 10 да 12 гадзін у РДК будзе дзейнічаць інвестыцыйны форум. Для яго мясцовыя прадпрыемствы рыхтуюць выставы сваёй прадукцыі і інвестыцыйныя праекты. Да іх абмеркавання запрашаюцца суседзі, прадстаўнікі абласной гандлёва-прамысловай палаты, турыстычныя фірмы, інвестары, іншыя зацікаўленыя арганізацыі рэспублікі.

 

З 11 гадзін асноўныя падзеі фэста будуць праходзіць на паўвостраве. Адсюль бясплатны аўтобус даставіць усіх жадаючых паназіраць за жураўлямі. Усе сельскія і Дзісенскі гарадскі Саветы аформяць свае падвор’і, дзе будуць прапаноўваць мясцовыя прысмакі, дары прыроды, у першую чаргу журавіны і вырабы з іх. Дзяцей парадуюць розныя забавы і атракцыёны, для дарослых рыхтуюцца фотавыстава, выставы-продажы вырабаў народных майстроў з суседніх раёнаў.

 

13.00 — афіцыйнае адкрыццё свята.

13.15 — конкурс “Багацце Ельні на нашым падвор’і”.

14.00 — канцэрт калектываў і выканаўцаў Міёршчыны.

14.30 — конкурсная праграма сярод школьніц “Міёрская Журавінка”.

15.30 — канцэрт творчага калектыву “Ластаўкі” Цэнтра беларускай культуры г. Даўгаўпілс.

16.00 — узнагароджанне гаспадароў лепшых падвор’яў і іншых удзельнікаў свята.

16.15 — канцэрт музычнага гурта “Steve Cramer BAND”.

17.30-21.00 — дыскатэка.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта