Смотрим вперёд

Смотрим вперёд 17 ліпеня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў сустрэўся з кіруючымі работнікамі і спецыялістамі мясакамбіната. Ён адзначыў станоўчую дынаміку ў развіцці народна-гаспадарчага комплексу раёна і заклікаў калектыў прадпрыемства глядзець на праблемы развіцця вытворчасці з пазіцыі патрабаванняў бліжэйшай будучыні. У адносінах непасрэдна мясакамбіната такі падыход азначае, што трэба клапаціцца не толькі пра ўзвядзенне сучаснага халадзільніка, але і пра асартымент вырабаў, які яго напоўніць.

 

У будаўнічай галіне патрэбна захаваць працоўныя калектывы і ўзводзіць, хаця б па мінімуме, жыллё для маладых спецыялістаў на вёсцы, для гараджан у райцэнтры і Дзісне. Такога льготнага крэдытавання, як у папярэднія гады, ужо не будзе, аднак толькі новае жыллёвае будаўніцтва дазволіць мець працоўныя рэсурсы ў нашых гарадах і вёсках. А ў планах развіццё прадпрымальніцтва ў Дзісне. Наяўнасць запасаў торфу дазваляе пачаць вытворчасць пажыўных грунтоў. Канкрэтныя работы ў гэтым напрамку разгарнуцца ўжо ў жніўні. Другі этап — выпуск брыкету ў наступным годзе.

 

Становіцца рэальнасцю ўзвядзенне металургічнага камбіната. А гэта не толькі выпуск вельмі патрэбнай для рэспублікі прадукцыі, але і істотнае папаўненне раённага бюджэту, 150 рабочых месц для Міёр, перспектыва развіцця рэгіёна на дзесяцігоддзі.

 

Не лёгка даецца новая бальніца. Цяпло да яе падвялі, сродкаў хопіць, каб зрабіць дах і стварыць умовы для работы ў памяшканнях зімой. Гэта будзе не толькі падарунак міярчанам да 500-годдзя горада. Ствараецца інфраструктура, каб палепшыць медыцынскае абслугоўванне мясцовага насельніцтва і аказваць паслугі прыезджым з краін Еўрасаюза. Вывучаем сітуацыю з будаўніцтвам яшчэ аднаго санаторыя для рэабілітацыі людзей з інфарктамі і інсультамі.

 

Смотрим вперёд Вельмі разлічваем, што з’явіцца новая аўтазапраўка.

Праз два гады Міёры будуць адзначаць 500-годдзе. Юбілей — гэта падстава актывізаваць добраўпарадкаванне горада. Разлічваць на асаблівую падтрымку рэспублікі і вобласці не даводзіцца, таму будзем мець толькі тое, што зробім самі.

У кіраўніка раёна пацікавіліся, дзе будзе размяшчацца вытворчасць па выпуску пажыўных грунтоў і торфабрыкету. Цяпер падобная прамысловая база не патрабуе асаблівых капітальных збудаванняў, яна фарміруецца з перасоўных модуляў. Іх і ўстановяць на тэрыторыі філіяла “Чэрасы” паблізу тарфянога радовішча “Астраўское”.

 

Ці будзе будавацца дзіцячы сад у новым мікрараёне Русачкі? У наступным годзе пачнецца праектаванне гэтай дашкольнай установы, а тэрміны ўзвядзення вызначыць наяўнасць фінансаў.

 

Для новых вытворчасцяў патрэбны спецыялісты. Іх ужо рыхтуюць? Яшчэ не, пакуль вызначаюцца патрэбы ў пэўных прафесіях і іх колькасць. Наступны этап — прафарыентацыя і накіраванне моладзі ў адпаведныя навучальныя ўстановы.

Яшчэ адно пытанне прагучала крыху пазней: які лёс у СШ №1, бо вельмі непрыглядны яе будынак. Начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба абнадзеіў, што праект па абнаўленні фасада і замене вокнаў распрацаваны, сродкі на рэканструкцыю плануецца прадугледзець у бюджэце раёна на 2013 год.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.