Мини-проекты в Миорах

Прайшоў навучальны трэнінг для ўдзельнікаў міні-праектаў вобласці. Усяго было пададзена 28 заяў, з іх дзве з Міёр — і яны прайшлі адбор. Міні-праекты будуць рэалізоўвацца пры падтрымцы БТ “Чырвоны Крыж” , “Еўрасаюза” і дацкага “Чырвонага Крыжа”. У рамках іх пройдуць мерапрыемствы, акцыі, святы, сустрэчы і іншае.

 

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі БТ “Чырвоны Крыж” Ганна Ліскова, міні-праект  “Мы разам” накіраваны на прафілактыку давіянтных паводзін і кіруе ім псіхолаг СШ №2 Валянціна Слізень. Пра другі — “Воля быць вольным”, які будзе займацца прафілактыкай гандлю людзьмі, падрабязней расказала яго кіраўнік Таццяна Шульга, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:

 

—   Цяпер востра стаіць пытанне гандлю людзьмі, прычым трапляюць у такія  сітуацыі як дзяўчаты і жанчыны, так і мужчыны, маладыя хлопцы. З мэтай папярэджання людзей аб магчымых непрыемных сітуацыях плануем на вуліцах горада раздаваць памяткі, з выпускнымі класамі сустракацца на трэнінгах, праводзіць розныя акцыі сумесна з РК ГА БРСМ і аддзелам па справах моладзі райвыканкама. Асаблівая ўвага будзе надавацца сіротам, моладзі і маці-адзіночкам. Мяркуем рыхтаваць валанцёраў, распаўсюджваць інфармацыю па прафілактыцы гандлю людзьмі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.