Авторизация
 

Загадка імені

АКСАНА

 

Аксана валодае моцнай воляй і ўстойлівай псіхікай. Яна актыўная, рашучая, прынцыповая, камунікабельная, знаходлівая. З людзьмі ветлівая, не любіць кафліктаў, стараецца нікога не пакрыўдзіць і за сябе ўмее пастаяць. Настойліва ідзе да сваёй мэты, перашкоды яе не палохаюць, і амаль заўсёды ўдаецца іх пераадольваць.

Прафесійнага майстэрства Аксана можа дасягнуць у геалогіі, хірургіі. Можа быць фотарэпарцёрам, інжынерам-канструктарам, фінансістам. Ёсць схільнасці і да гуманітарных навук. Аднак чым бы ні займалася, больш за ўсё цікавіцца сваім унутраным светам.

Аксана — добрая жонка, маці, гаспадыня. Хоць за хатнія справы бярэцца без асаблівай ахвоты, але робіць усё хутка. У доме заўсёды ідэальная чысціня.

 

ДАР’Я

 

У Дар’і аналітычны розум і выдатная памяць. Яна адказная, працалюбівая, вельмі акуратная. Знаходлівая, яе выказванні часта дакладныя і дасціпныя. Людзі рэдка адносяцца да яе негатыўна.

Прафесію Дар’я выбірае ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і магчымасцямі. Аднак калі памыляецца, то не баіцца змяніць спецыяльнасць. Яна спакойна і акуратна выконвае свае абавязкі, але работа мала захапляе. Дар’яй кіруе пачуццё абавязку і імкненне даводзіць да канца пачатую справу.

Гаспадыня Дар’я выдатная. Шые, вышывае, гатуе, любіць варыць варэнні, пячы пірагі, сама робіць рамонты. Часам можа паводзіць сябе рэзка з мужам і дзецьмі, але сям’я ў яе дружная і гасцінная.

 

МАРЫЯ

 

Дабрадушная Марыя імкнецца дапамагчы тым, у каго здарылася няшчасце. Аднак сама сваімі перажываннямі рэдка з кім-небудзь дзеліцца. Яна ўпартая і сваю нязгоду з чымсьці выказвае актыўна. З няўдач трагедыі не робіць, хутка арганізуецца і пачынае спачатку.

Марыя не баіцца прафесій, дзе трэба шмат энергіі і сіл, а таму поле яе дзейнасці надзвычай шырокае. Але найбольш камфортна будзе адчуваць сябе ў сферы педагогікі і медыцыны, там, дзе патрэбны душэўная цеплыня і строгасць.

Сям’я — галоўны клопат Марыі. Яна выдатная гаспадыня, усю сябе прысвячае дзецям, а ў мужа не знаходзіцца прычын у чым-небудзь папракнуць жонку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 406
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта