Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны. Так гучала тэма чарговага занятку Школы актыўнага грамадзяніна ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі.
Занятак адбыўся ў форме дыялогавая пляцоўкі. На пытанні старшакласнікаў адказвалі госці – ветэраны ваенна-марскога флоту.
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук і начальнік аддзела па адукацыі Уладзіслаў Кашкур.