Авторизация
 

Дзяржкантроль

Будаўніцтва жылля 

Заданне па ўводу жылля ў вобласці летась выканана на 59,1%. З ім не справілася і асноўная будаўнічая арганізацыя Віцебска—РУП “Віцебскі домабудаўнічы камбінат”. Пры гэтым прадпрыемства атрымала і выкарыстала вялікую фінансавую падтрымку дзяржавы, хаця не ўсе мерапрыемствы праграмы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы выкананы. Пераўзбраенне завода буйнапанэльнага домабудавання ператварылася ў даўгабуд. Не забяспечаны рост прадукцыйнасці працы і экспарт паслуг, вялікія прэтэнзіі па эканоміі і беражлівасці. Дадатковыя выдаткі запатрабавала перавышэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва і нізкая якасць работ. Выяўлены парушэнні бюджэтнага заканадаўства і бухгалтарскага ўліку. Пры тым прадпрыемства самавольна ўзводзіла 6 аб’ектаў. Па гэтаму факту ДБК аштрафаваны на 1,7 млн. рублёў, вінаватыя будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўчыя органы.

Грамадскае  харчаванне

Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў 11 аб’ектаў грамадскага харчавання на прамысловых прадпрыемствах. Адзначана, што наймальнікі і прафкамітэты не надаюць неабходнай увагі стварэнню ўмоў для харчавання сваіх работнікаў, памяншэнню кошту страў. У шэрагу сталовых прадпрыемстваў завышаныя нацэнкі грамадскага харчавання, гандлёвыя нацэнкі. Паўсямесна парушаюцца правілы гандлю, санітарныя нормы і правілы, парадак выкарыстання вагаў і бухгалтарскі ўлік. У некаторых сталовых заніжаная вага страў, парушэнні тэхналогіі іх прыгатавання, пашкоджаны посуд, паўфабрыкаты з мінулымі тэрмінамі годнасці. Вялікія прэтэнзіі да выдачы малочнай прадукцыі ў якасці спецхарчавання.

Па выніках праверак аштрафаваны 32 чалавекі, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 11.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта