Охота по павилам

З 1 мая па 30 верасня праходзіць летне-асенні сезон палявання на дзіка (дарослыя самцы, маладняк да 2-х гадоў любога полу) са стрэльбамі з засады і з падыходу з 18 гадзін да 9.00. Акрамя таго, з 15 мая да 30 верасня дазволена здабыча казулі еўрапейскай (дарослыя самцы, селекцыйныя жывёлы любога полу і ўзросту). Спосабы палявання і ўмовы такія ж, а яшчэ дазволена падманьванне.

 

У паляўнічых угоддзях, якія прадастаўлены ў карыстанне дзяржаўным прыродаахоўным установам, лесагаспадарчым арганізацыям Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (нацыянальныя паркі, запаведнікі, лесагаспадарчыя ўстановы), паляванне дазволена на працягу сутак. Стрэльбавае паляванне на капытных жывёл з засады, з падыходу, з падманьваннем па разавых дазволах, а таксама на дзікіх жывёл непажаданых відаў па паляўнічых пуцёўках на здабычу толькі гэтых відаў дазваляецца ва ўсе дні тыдня.

 

Ю. РАКЕЛЬ,

дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай

інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.