Авторизация
 

На свяце колераў часопіса “Вясёлка”

На празднике цветов журнала "Вясёлка" Здаецца, зусім нядаўна мы віталі ў нашым раёне вядомых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, якія падчас акцыі “Чытаем разам — чытаем па-беларуску!” наведалі Язненскую сярэднюю школу.

 

17 красавіка вучні і настаўнікі нашай школы былі запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, дзе адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 55-годдзю дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Юбілей адзінага беларускамоўнага дзіцячага часопіса супаў са святкаваннем Года кнігі.

 

Задоўга да пачатку мерапрыемства ў холе пачалі збірацца дзеці. Там нас сустракалі мімы, клоуны, двухмятровыя хадулісты, вялізныя лялькі. Сярод іх можна было адшукаць галоўных герояў часопіса — Васю Вясёлкіна і Васілінку.

 

Кожны госць свята колераў “Вясёлкі” атрымаў падарунак ад часопіса.

Як гасцям сталіцы нам выдалі і амаль сапраўдныя камандзіровачныя грошы — “вясёлікі”. Перад пачаткам свята за іх можна было набыць сувенір на памяць.

 

Святочная праграма пачалася ўступным словам галоўнага рэдактара Уладзіміра Ліпскага. Пасля гэтага ён прымаў шчырыя віншаванні. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў прывёз калектыву часопіса віншавальнае слова ад прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У ім адзначалася, што “Вясёлка” пракладвае ўсё новыя творчыя сцяжынкі да сваіх юных чытачоў. І робіць гэта з глыбокім веданнем дзіцячай душы, сучаснай педагогікі, выкарыстоўваючы лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў.

 

Павіншаваў “Вясёлку” і міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. Ён падкрэсліў, што шмат гадоў назад таксама выпісваў гэты цудоўны часопіс.

Пасля віншаванняў на сцэне з’явіліся знакамітыя акцёры, спевакі, зоркі беларускай эстрады. Самыя цёплыя словы і сваю песню падараваў гледачам і чытачам часопіса спявак Герман. Зачараваў не толькі дзяцей, але і дарослых уладар мыльных бурбалак Пеця Федарцоў. Адным словам, панавала феерычная атмасфера грандыёзнага свята.

 

Пасля святочнай праграмы за аўтографам галоўнага рэдактара выстраілася цэлая чарга дзяцей.

Паколькі дэлегацыя нашай школы прадстаўляла чытачоў усёй Віцебскай вобласці, мы з асаблівым задавальненнем пажадалі Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму і ўсяму калектыву “Вясёлкі” плённай працы, новых чытачоў, яркіх колераў. З Язна ў падарунак любімаму часопісу мы прывезлі пано з саломкі, выкананае сваімі рукамі.

 

Л. ЖОЙДЗІК,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

Язненскай СШ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта