Равнение на первых

Равнение на первых Гэтае свята важнае не толькі для сённяшніх школьнікаў, але і для дарослых, у памяці якіх назаўсёды засталіся многія моманты з іх далёкага піянерскага жыцця, калі чырвоны гальштук насілі штодзённа, бо быў ён не проста атрыбутам, а чымсьці нашмат большым.

 

Сёлета піянерская арганізацыя адзначае 90-годдзе. Пройдзены доўгі, слаўны шлях, які пачаўся ў далёкім 1922 годзе. Піянеры ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, здейснілі шмат подзвігаў. Іншыя стаялі за станкамі ў тыле, сеялі на палетках збажыну і ў час жніва збіралі каласкі, каб больш важкім быў каравай, які ў першую чаргу прызначаўся для тых, хто знаходзіўся на фронце. З ліку тых піянераў, на жаль, не ўсім давялося дажыць да гэтага часу. Але яны застаюцца ў нашай памяці, а тым, хто побач — ветэранам вайны і працы — нізкі паклон.

 

У кожнай сям’і, што жыве на Міёршчыне, ёсць тыя, хто насіў піянерскі гальштук, хто ў складзе школьных арганізацый зрабіў шмат карысных спраў, хто захаваў і перадаў  лепшыя традыцыі сваім маладзейшым пераемнікам.

 

Цяпер у радах Міёрскай раённай піянерскай арганізацыі 1589 прадстаўнікоў маладога пакалення ( у тым ліку 565 акцябрат), якія аб’яднаны ў атрады і дружыны, створаныя ў 22 школах раёна. Заклік БРПА  — Піянер! Да спраў на карысць Радзіме, дабра і справядлівасці будзь гатоў! — вызначае па сутнасці галоўныя напрамкі дзейнасці самага шматлікага фарміравання ў дзіцячым руху.  У піянерскай арганізацыі створаны ўмовы для самаразвіцця хлопчыкаў і дзяўчынак, фарміравання іх маральнасці, дзе на першы план вылучаюцца таварыскасць, дабро, павага да старэйшых, любоў да Радзімы, гатоўнасць да самаахвяравання дзеля справядлівасці.

 

Раённы савет ГА «БРПА» віншуе ўсю піянерыю Міёршчыны, ветэранаў піянерскага руху, педагогаў-арганізатараў, старшых важатых і ўсіх, хто мае дачыненне да піянерскага руху, з Днём піянерскай дружбы і жадае маладому пакаленню новых слаўных пачынанняў, аптымізму, надзейных сяброў і невычэрпнай энергіі.

Піянеры! Будзьце заўсёды першымі, марце і здзяйсняйце свае добрыя задумы, авалодвайце ведамі, дапамагайце тым, каму патрэбна падтрымка. Памятайце, што слова «піянер» азначае першы ва ўсім, а на такіх заўсёды раўняюцца іншыя.

 

В. МІХАЙЛАВА,

старшыня РСГА «БРПА».

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.