Открытый диалог "Афганистан болит в душе моей" прошел на Миорщине

Война в Афганистане - далекой от Беларуси стране - имела непосредственное отношение к нашим соотечественникам. Через нее прошли 30 тысяч белорусов. Интернациональный долг в Афганистане выполняли более 80 уроженцев Миорщины, пятеро остались там навсегда. Во время открытого диалога «Афганистан болит в моей душе», который состоялся в центральной районной библиотеке, старшеклассники школ райцентра встретились с героями той войны.

Вайна ў Афганістане – далёкай ад Беларусі краіне – мела непасрэднае дачыненне да нашых суайчыннікаў. Праз яе прайшлі 30 тысяч беларусаў. Інтэрнацыянальны доўг у Афганістане выконвалі больш за 80 ураджэнцаў Міёршчыны, пяцёра засталіся там назаўсёды. Падчас адкрытага дыялогу «Афганістан баліць у маёй душы», што адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, старшакласнікі школ райцэнтра сустрэліся з героямі той вайны. 

Увесці войскі ў Афганістан было няпростым рашэннем для СССР, аднак гэтага вымагала напружаная міжнародная абстаноўка, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Нагадаў, што на тэрыторыі Афганістана НАТА планавала размясціць ракетныя комплексы, а гэта мела прамую пагрозу Савецкаму Саюзу. Між тым СССР прыйшоў са стваральнымі намерамі, з мэтай наладзіць мірнае жыццё ў на той час яшчэ феадальнай па дзяржаўным уладкаванні краіне, дзе адставалі прамысловасць, адукацыя, навука. Афганская моладзь атрымала магчымасць вучыцца ў СССР, у Афганістане будаваліся электрастанцыі, фабрыкі, жыллё. 

Сярод ураджэнцаў Міёршчыны ў ліку першых – у студзені 1980-га – трапіў у Афганістан Вячаслаў Стома. Прыгадвае, напачатку салдатам гаварылі, што, магчыма, і вая-   ваць не давядзецца, а дадому праз некалькі месяцаў вернуцца. Як заўважыў Вячаслаў Мілецьевіч, цяпер некаторыя воіны-інтэрнацыяналісты наведваюць мясціны, дзе служылі, і чуюць словы ўдзячнасці ад мясцовых жыхароў, нават ад былых маджахедаў. 

У 1985 – 1987 гадах служыў удалечыні ад дома Уладзімір Пахірка. Расказвае, што марыў трапіць у пагранічныя войскі, аднак накіравалі ў авіяцыю. Служыў у роце аховы і, як прыгадвае воін-інтэрнацыяналіст, за першы год службы ў казарме пераначаваў толькі сем начэй, а ўсе астатнія – пад зорным афганскім небам.

Адно з пытанняў, якія падрыхтавалі для ўдзельнікаў вайны ў Афганістане старшакласнікі, было звязана з выхаваннем патрыятызму ў сучаснай моладзі. Са слоў некаторых воінаў-афганцаў, у іх была магчымасць адмовіцца ад службы ў Афганістане, аднак ні ў кога такой думкі не ўзнікала. Як лічыць Міхаіл Кабёлка, чыя служба ў далёкай краіне завяршылася ў лютым 1989 года, сучасная моладзь таксама змагла б годна выканаць свой воінскі доўг, аднак лепш, каб падобныя гісторыі не паўтараліся. 

Цікавіліся школьнікі ў воінаў-афганцаў самымі запамінальнымі падзеямі за час службы, рэчамі, якія берагуць як памяць, стасункамі з саслужыўцамі. Многія падтрымліваюць сувязь з баявымі таварышамі і беражліва захоўваюць армейскія берэты.  

Як было заўважана падчас сустрэчы, за гады сваёй незалежнасці Беларусь не з’яўлялася ўдзельніцай ніводнага ўзброенага канфлікту. А моладзі варта праяўляць сябе ў мірным жыцці. Пажаданне маладому пакаленню ад воінаў-інтэрнацыяналістаў – быць здаровымі і любіць Радзіму.

У ТЭМУ

Сярод удзельнікаў мерапрыемства ваенны камісар раёна Сяргей Пунтус, чыё выступленне ўключала кампазіцыю пад гітару з рэпертуару гурта «Блакітныя берэты».

Супрацоўнік гісторыка-этнаграфічнага музея Вольга Пупіна азнаёміла прысутных з тэматычнай выставай. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий