Больше страниц и цвета

Нумар раённай газеты за 24 сакавіка надрукаваны ў Наваполацку на новай друкарскай машыне. Лічу, што ўважлівыя чытачы заўважылі яго адметнасці.

Напомню, што ў рэспублцы ажыццяўляецца праграма развіцця рэгіянальных СМІ. І сучаснае абсталяванне ў Наваполацку, дзе друкуецца 13 раённых і шматтыражных газет,  з’явілася пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і аблвыканкама на чале з Аляксандрам Косінцам. Тэндар на яго быў аб’яўлены летам мінулага года, пераможца — мінская фірма “Гетс” — арганізавала пастаўкі.

 

Друкарскае абсталяванне выраблена ў Індыі, па марах дастаўлена ў разабраным выглядзе. 10 лютага пачаўся яго мантаж з удзелам індыйскіх спецыялістаў па навучанню персаналу, кантролю за зборкай, запускам і рэгуліроўкай. Дарэчы, яны ўжо запусцілі каля 200 падобных машын па ўсім свеце.

 

16 сакавіка на новым абсталяванні надрукаваны першыя поўнакаляровыя нумары “Полацкага весніка” і наваполацкай “Новай газеты”. Затым настала чарга раёнак з Глыбокага, Пастаў... І вось — справа за намі.

Новая друкарская машына можа “даваць” да 30 тысяч эзэмпляраў каляровых газет у гадзіну. На ёй працуюць вопытныя майстры Раман Максакаў і Алег Лазарэнка. І ўсё ж дырэктар друкарні Уладзіслаў Каліно лічыць, што гаварыць аб канчатковым пераходзе на поўны колер пакуль рана, бо патрэбен час на асваенне новых тэхнікі і тэхналогій.

 

Але рух у гэтым напрамку пачаўся і для нас, работнікаў міёрскай рэдакцыі. У першую чаргу крыху мяняецца фармат старонак і калонак. Наступны этап — паступовы пераход на выпуск раёнкі па аўторках на 8-мі старонках. Упершыню мы гэта зрабілі яшчэ 6 сакавіка, потым — 27-га. Працэс пойдзе далей.

 

Друкавацца ў поўным колеры, думаю, пачнем са святочных нумароў. І справа тут не толькі ў асваенні новых тэхналогій і новай тэхнікі. Каб у поўнай меры карыстацца дасягненнямі прагрэсу, патрэбны дадатковыя фінансавыя сродкі. Мы толькі летась пачалі абяцаць нашым чытачам выпуск “Міёрскіх навін” у большым аб’ёме і ў поўным колеры. Сёлета абяцанні выканаем.

Выпісвайце раёнку!

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.