Благотворительная акция для пожилых "От всей души" прошла в Дисне

Трэці год у Беларусі праходзіць дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы». У мінулую суботу яе адрасатамі сталі пастаяльцы аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у Дзісне. Сюды завітала шмат гасцей з добрым настроем і падарункамі.

Третийгодв Беларуси проходитблаготворительнаяакциядля пожилыхлюдей "От всей души".В прошлуюсубботуее адресатамисталипостояльцыотделениякруглосуточногопребываниядля гражданпожилого возраста и инвалидовТЦСОНв Дисне.Сюдаприехаломногогостейс хорошимнастроениеми подарками.

Моцнага здароўя, здзяйснення жаданняў і мірнага неба над галавой жадалі пастаяль­цам аддзялення старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Нага­далі, што кіраўніцтва раёна заўсёды гатова падтрымаць і дапамагчы. Усіх парадавалі падарункамі.

Супрацоўнікі аддзялення забяспечва­юць належны догляд сваім падапечным, заўважыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыкан­кама Вячаслаў Бялько. Уручыў загадчыцы Наталлі Кураш сертыфікат, які можна выкарыстаць на набыццё неабходных рэчаў.

Падарункаў было шмат. У тым ліку і творчыя. Вясёлымі песнямі падбадзёрвалі народны мужчынскі вакальны ансамбль «Дзісенчукі» і салістка Святлана Про­тас, танцавалі і чыталі вершы вучні Дзіс­ненскай СШ імя М. Кузьміна. Мяркуючы па апладысментах, такія падарункі таксама спадабаліся.

У фінале сустрэчы павіншаваць з зі­мовымі святамі завіталі Дзядуля Мароз і Снягурачка.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял
Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий