Единый день информирования прошел на территории Язненского сельсовета
gazeta 21-11-2024, 15:57 1 280 НавіныВыборыПрезидентаРеспубликиБеларусь: будущеезависитот нас.Так звучалаосновнаятемаединогодня информирования, который на прошлой неделе охватилЯзненскийсельсовет. В трудовыхколлективахи с населением по месту жительства рассуждалио достиженияхнашего государстваза годыпрезидентстваи том, что каждый из нас может сделать для того, чтобы оно развивалось и процветало.
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас. Так гучала асноўная тэма Адзінага дня інфармавання, які на мінулым тыдні ахапіў Язненскі сельсавет. У працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства разважалі пра дасягненні нашай дзяржавы за гады прэзідэнцтва і тое, што кожны з нас можа зрабіць для таго, каб яна развівалася і квітнела.
Выбіраем мірнае развіццё,..
Кампанія па выбарах Прэзідэнта ставіць кропку ў працэсе палітычнай мадэрнізацыі, якая праводзілася на падставе рашэнняў рэферэндума 27 лютага 2022 года. Завяршаецца фарміраванне інстытутаў улады на наступную пяцігодку, што паспрыяе далейшаму ўмацаванню народаўладдзя. Гэта агучыў у размове з калектывам Язненскага ПМК намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак.
Заўважыў, што за гады прэзідэнцтва Рэспубліка Беларусь дасягнула многага. Мы самастойна забяспечваем сябе ва ўсіх стратэгічна важных сферах жыцця. Захавалі і мадэрнізавалі прамысловыя гіганты, стварылі высокатэхналагічныя прадпрыемствы. Гэта азначае, што з’явіліся сотні тысяч рабочых месцаў, забяспечаны эканамічная незалежнасць краіны і яе палітычны суверэнітэт.
Беларуска паляцела ў космас, на арбіце знахо- дзяцца чатыры нашы спадарожнікі, а спецыялісты ў галіне ІТ-тэхналогій і штучнага інтэлекту вядомыя ва ўсім свеце. Развіваюцца мікраэлектроніка, прыбора- і станкабудаванне.
Намеснік старшыні райвыканкама падкрэсліў, што дзякуючы палітыцы кіраўніка дзяржавы мы не толькі забяспечваем сябе харчаваннем, але і ўвайшлі ў пяцёрку яго найбуйнейшых экспарцёраў у Еўропе. Будуюцца жыллё і сацыяльна значныя аб’екты. Нацыянальны брэнд Беларусі – сацыяльная дзяржава, якая ўсебакова клапоціцца пра сваіх грамадзян. Аднак самае галоўнае – мы жывём пад мірным небам і дэманструем знешнюю міралюбівую палітыку.
Яўген Віктаравіч заўважыў: стаць Прэзідэнтам павінен нераўнадушны чалавек, патрыёт, які жыве інтарэсамі краіны і адчувае асабістую адказнасць за яе будучыню. Мы выбіраем не проста кіраўніка дзяржавы, а мірнае развіццё Беларусі.
…асабістую бяспеку,..
Прафілактыцы кіберзлачынстваў і экстрэмісцкіх праяў прысвяціў сваё выступленне пракурор раёна Андрэй Вецюгоў. Заўважыў, што махлярам у час высокіх тэхналогій для таго, каб завалодаць грашовымі сродкамі грамадзян, дастаткова даведацца персанальныя дадзеныя, для чаго выкарыстоўваюць розныя спосабы. Адзін з іх – званок нібыта ад імя праваахоўных органаў ці аператараў мабільнай сувязі, банкаў. Спыняць такія размовы трэба адразу, бо аўдыёзапіс вашага голасу могуць выкарыстоўваць у іншых мэтах. Напрыклад, каб выманіць грошы ў сваякоў.
Таксама пракурор азнаёміў прысутных з адказнасцю за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пра пажарную бяспеку нагадаў намеснік начальніка РАНС Аляксей Каралёў. Па яго словах, з пачатку года ў раёне зарэгістравана 20 пажараў, ахвяр не дапушчана. Гарэлі лазні, хлявы, а таксама два жылыя дамы. У большасці выпадкаў спадарожнік бяды – курэнне, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення. У мэтах прафілактыкі з 4 па 27 лістапада праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Не прапальвай сваё жыццё!»
Аляксей Алегавіч прасіў звяртаць увагу на людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Гэта можа выратаваць іх. У 20 % выпадкаў дапамагаюць захаваць жыццё пажарныя апавяшчальнікі. Летась такая сітуацыя здарылася ў раёне.
Як абараніць сябе ад грыпу і яго ўскладненняў, расказала спецыяліст РЦГЭ Ірына Кім. Сярод мер прафілактыкі – асабістая гігіена, рэжым дня, умацаванне і загартоўка арганізма, прагулкі на свежым паветры, збалансаванае харчаванне. І галоўнае – своечасовая вакцынацыя, зрабіць якую можна да канца снежня на бясплатнай і платнай аснове па выбары.
Пра абавязак прайсці дыспансерызацыю нагадала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі ЦРБ Анжаліка Сухоўская. Падкрэсліла, што не трэба блытаць яе з медыцынскім аглядам. Гэта комплекс мерапрыемстваў, які акрамя агляду ўключае дадатковыя метады абследаванняў з мэтай ацэнкі стану здароўя і рызык хваробы.
Аператыўную абстаноўку на Язненшчыне асвятліў інспектар ІСН Святаслаў Шамшур. Зафіксаваны 82 адміністрацыйныя правапарушэнні, 24 з іх – распіццё алкагольных напояў, з’яўленне ў грамадскім ці на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, 21 – дробны крадзеж, 11 – у сферы сямейна-бытавых адносін або наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў.
Праваахоўнік нагадаў берагчы асабістую маёмасць, а пра факты ўчынення супрацьпраўных дзеянняў тэрмінова паведамляць у РАУС.
…і падтрымку раённых улад
У рамках Адзінага дня інфармавання прыём грамадзян у будынку Язненскага сельвыканкама вёў старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў. Да яго звярталіся па дапамогу ў добраўпарадкаванні аграгарадка напярэдадні 550-гадовага юбілею Язна і 125-годдзя храма Перамянення Гасподня. Сяргей Алегавіч запэўніў: зробіць усё, што ў яго сілах. Таксама падымаліся пытанні па якасці інтэрнэта і здачы малака насельніцтвам.
Кіраўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ўзялі на кантроль забеспячэнне насельніцтва дрывамі. Дырэктар Дзісненскага лясгасу Максім Абрамчык адказаў, што іх вырашаць на працягу двух тыдняў. У Курылавічах разгледзяць зварот па падключэнні электраацяплення. У Канцэраве і Басянках скардзіліся на бедны асартымент тавараў у аўтамагазіне. Традыцыйна вяскоўцы акрэслілі праблемныя ўчасткі дарог і прасілі іх наладзіць.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.