Авторизация
 

Высокі заробак — за добрую працы

13 сакавіка ў будынку Узмёнскага сельскага Савета адбылася сустрэча старшыні райвыканкама  І. В. Кузняцова з жыхарамі аграгарадка і навакольных населеных пунктаў. Ігар Валер’евіч расказаў пра справы ў прамысловасці, якая захоўвае тэмпы развіцця.

 

Памяншаюцца аб’ёмы будаўніцтва жылля, але будаўнікам спраў хапае: працягваецца ўзвядзенне жывёлагадоўчага комплексу ў ААТ “Пад’ельцы”, закладзены фундамент турыстычнага аб’екта ў Мурашках, у планах — узвядзенне аўтазаправачнай, мыйкі і іншых аб’ектаў ля райаграсервісу. Разгортваюцца работы на бальніцы, дзе сёлета трэба зрабіць дах і вентыляцыю, устанавіць вокны, даць цяпло, каб зімой займацца перагародкамі і аддзелкай.

 

Далейшае развіццё павінны атрымаць мясакамбінат, камбікормавы завод, ільнозавод. Для ўмацавання сыравіннай базы да мясакамбіната далучаецца ААТ “Чэрасы”. Рэформы ідуць і па іншых напрамках, важна, каб яны давалі аддачу. Сёлета павінна стаць рэальнасцю турэцка-беларуская вытворчасць па выпуску спачатку пажыўных грунтоў, а потым і торфабрыкету. Сыравіны для гэтага дастаткова.

 

Будзе працягвацца рамонт і абнаўленне магазінаў, у першую чаргу, у Міёрах і Дзісне. Але не застанецца без увагі і вёска. Хаця на сяле павялічыцца нагрузка на аўталаўкі. І ў іх вяскоўцы павінны знайсці ўсе патрэбныя ім тавары.

 

Да канца года прадугледжваецца істотнае павелічэнне заробку, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. Умовы для гэтага ствараюцца: на фермах устанаўліваецца новае абсталяванне, паступае магутная тэхніка для палявых работ. Павінна вырасці прадукцыйнасць працы, трэба павялічыць аб’ёмы рэалізацыі пры аптымізацыі рабочых калектываў. Гэта азначае, што перавага атрымаць высокі заробак у дысцыплінаваных і кваліфікаваных работнікаў, якія строга захоўваюць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну. Парушальнікі, выпівохі, несуны застануцца без работы. Працэс гэты не просты, але няўхільны. Што да моладзі, то яна больш настойліва павінна авалодваць патрэбнымі раёну спецыяльнасцямі, у першую чаргу ў сферы сервісу.

 

Восенню адбудуцца выбары ў парламент. Законатворцы аказваюць вялікі ўплыў на ўсе справы ў дзяржаве, а таму насельніцтва павінна праявіць вялікую актыўнасць пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты, пры галасаванні.

Да кіраўніка раёна ўдзельнікі сустрэчы звярталіся з пытаннямі. Напрыклад, ці хутка “прыйдзе” ва Узмёны хуткасны інтэрнэт? Для гэтага трэба пракласці шкловалаконны кабель. Справа патрабуе сродкаў і часу. Але яна павінна быць выканана ў бліжэйшыя гады.

На вуліцы Кірава ў аграгарадку зімой замярзае водаправод. Справай займаецца камунальная служба. Каб праблему вырашыць, неабходна пракласці трубы пад дарогай. Кіраўнік раёна разлічвае, што гэта будзе зроблена сёлета.

 

Дарога праз Слабаду вельмі разбітая, вясной і восенню праехаць цяжка. Заасфальтаваць яе сёлета не ўдасца, фінансавых сродкаў недастаткова. А вось падтрымка ў падсыпцы і грэйдзіраванні паабяцана.

З узвядзеннем моста праз Дзвіну для мясцовага насельніцтва дабірацца ў Верхнядзвінск прасцей не стала. Цяпер разлік на аўтобусны маршрут з суседняга райцэнтра.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта