Авторизация
 

Новая брашура

Новая брошюра Пабачыла свет брашура “Незабыўнае балота Ельня”, падрыхтаваная грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў рамках праекта “Выратуем Ельню разам!” Складаецца яна з 7 раздзелаў: “Нашы балоты—наша багацце”, “Ельня сёння”, “Ельня—мост у мінулае”, “Роля Ельні ў захаванні біяразнастайнасці”, “Візітная картка ”Ельні”, “Ельня ў агні”, “Другое нараджэнне Ельні”. Пад вокладкамі сабрана цікавая інфармацыя пра самае буйное верхавое балота Беларусі. Падобныя балотныя масівы захаваліся яшчэ месцамі ў Скандынавіі і Прыбалтыцы. А наша своеасаблівы прыродны летапіс. Тут захаваліся ўнікальныя віды раслін і жывёл, сфарміравалася буйное тарфяное радовішча. У некаторых месцах глыбіня торфу перавышае 8 метраў.

 

На тэрыторыі заказніка “Ельня” налічваецца 405 відаў сасудзістых раслін, з іх 13 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Ёсць сведкі ледніковай эпохі: карлікавая бяроза, марошка і інш. Важнасць Ельні ў захаванні раслін пацверджана яе міжнародным статусам ключавой батанічнай тэрыторыі.

 

З птушак на тэрыторыі заказніка адзначана каля 150 відаў. З іх 24 віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі: чорны бусел, белая курапатка, дзербнік і інш.

 

У 2002 годзе Ельня атрымала статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі). Ельня — важны прыпыначны пункт для мігрыруючых водна-балотных птушак. Балотны масіў восенню і вясной прадастаўляе прытулак каля 20000 каляводных птушак. Тут прыпыняюцца вялікія стаі шэрых журавоў, праводзяць каля 2-х тыдняў, кормяцца ў наваколлях, а потым, набраўшыся сіл, адлятаюць на зімоўку.

Брашура раздадзена захавальнікам важных прыродных тэрыторый.

 

Л. КАНСТАНЦІНАЎ.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта