Усе паляўнічыя гаспадаркі вобласці правялі перапіс дзікіх жывёл. Іх колькасць цяпер удакладняецца.
Па выніках мінулага года колькасць паляўнічых жывёл была наступная: лася — 7908 з прыростам 5,4%, дзіка — 17581 пры павелічэнні на 1,5%, казулі — 12861 (памяншэнне на 4,4%).
Яшчэ ў лясах налічваюцца 203 ваўкі, 6673 лісіцы, 5297 янотападобных сабак, 851 барсук, 107 мядзведзяў, 330 рысяў.
В. КІРПІЧОНАК.