День книги

Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца 14 сакавіка. Да гэтай падзеі ў раённай бібліятэцы створаны пастаянны куток літаратуры “Да душы сваёй знайдзі дарогу”. Яго дапаўняе выстава духоўных выданняў “Сэрцу карыснае слова”. Яна знаёміць з выдавецтвамі, якія выпускаюць праваслаўную літаратуру. А ў сераду, 14 сакавіка, у 16.00 пачнецца ў нас вечар-дыялог “Праваслаўная кніга ў сучасным свеце”. Размова будзе пра людзей розных узростаў, пра культуру адносін, высакароднасць, уменне зразумець і дараваць.

Усё мінае, а вера, культура, традыцыйныя каштоўнасці і адзінства застаюцца.

 

В. ФЕДУКОВІЧ,

бібліёграф.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.