Гордиться, что служит на границе миорчанин Александр Юршевич

- С уверенностью могу сказать, что люди, которые связали профессию со службой на границе, никогда об этом не пожалеют, – говорит миорчанин Александр Юршевич. С 2016 года наш землям служит на пограничной заставе «Друя».

 – З упэўненасцю магу ска- заць, што людзі, якія звязалі прафесію са службай на граніцы, ніколі пра гэта не пашкадуюць, – гаворыць міярчанін Аляксандр Юршэвіч. З 2016 года наш зямлях служыць на пагранічнай заставе «Друя».

Тэрміновую вайсковую службу Аляксандр праходзіў ва ўнутраных войсках. Пасля маладому хлопцу з выдатнымі характарыстыкай і фізічнай падрыхтоўкай прапаноўвалі кантракт у розных сілавых падраздзяленнях. Выбраў Полацкі пагранічны атрад.

– Быць пагранічнікам ганарова. І ў савецкія часы, і цяпер аўтарытэт гэтых войск высокі, – адзначае суразмоўнік. – Разважаючы, куды пайсці служыць па кантракце, перш-наперш кіраваўся жаданнем зрабіць штосьці карыснае для лю-дзей, для краіны. А што можа быць больш пачэсным, чым абараняць межы сваёй Айчыны. Дакладнага ўяўлення пра пагранічную службу не меў, многаму давялося вучыцца.

Пачынаў Аляксандр з абавязкаў інспектара пагранзаставы. Праз два гады стаў камандзірам пагранічнага судна ў аддзяленні берагавой аховы. Для гэтага прайшоў спецыяльнае навучанне.

 Служба нялёгкая, але цікавая. Так характарызуе сваю справу пагранічнік. Расказвае, дзяжурствы доўжацца суткі, і аднолькавых не бывае. Пастаянна даводзіцца вырашаць шмат розных задач.

У ліку службовых абавязкаў – патруль 16-кіламетровага ўчастка ракі Заходняя Дзвіна, па якім праходзіць граніца паміж Беларуссю і Латвіяй.  Гаворыць, ведае яго, як свае пяць пальцаў. Таксама ўзначальвае групы пошуку і затрымання. Не раз спыняў мігрантаў і кантрабандыстаў. Быў перыяд, калі ў пошуках лепшага жыцця ў Еўрасаюз імкнуліся іранцы, нігерыйцы, сірыйцы і грамадзяне іншых краін. Прыгадвае выпадак, калі дзве жанчыны – расіянка і латышка – ва ўзросце 45+ спрабавалі пешшу прайсці ў Латвію, аднак сігналізацыйны комплекс стаў для іх перашкодай. Парушальніц затрымалі.

За восем гадоў службы Аляксандр Юршэвіч ніколькі не расчараваўся ў сваім выбары. Заўважае, стаў яшчэ больш адказным і дысцыплінаваным, адзначае згуртаванасць паміж саслужыўцамі. Для іх прымаўка адзін за ўсіх і ўсе за аднаго не проста словы. Па-ранейшаму пагранічнік кіруеццца жаданнем рабіць штосьці карыснае для Айчыны і кожнае дзяжурства пацвярджае гэты намер.

Кацярына Рынкевіч.
Фота з архіва Аляксандра ЮРШЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий