С лесом на одном дыхании Александр Богданович с Язненского лесничества

Я здешний! С гордостью говорит Александр Богданович, лесник Язненского лесничества, по территории которого прогуливаемся. Замечает, что за тридцать лет вместе с коллегами посадил не один десяток гектаров разных культур. С детства бредил лесом, здесь работает и отдыхает душой. Любовь к природе и зеленому богатству передал сыну, который также связал судьбу с лесным хозяйством.

 Я тутэйшы! З гордасцю кажа Аляксандр Багдановіч, ляснік Язненскага лясніцтва, па тэрыторыі якога прагульваемся. Заўважае, што за трыццаць гадоў разам з калегамі пасадзіў не адзін дзясятак гектараў розных культур. З дзяцінства трызніў лесам, тут працуе і адпачывае душой. Любоў да прыроды і зялёнага багацця перадаў сыну, які таксама звязаў лёс з лясной гаспадаркай.

– Вёска Дарожкі, крыніца Святога Яна – гэта ўсё мой абход. Я там адказваю за парадак і добраўпарадкаванне, – акрэслівае свае гаспадарку і абавязкі Аляксандр Багдановіч. – У тым ліку ачысткі, санітарныя высечкі і ўборкі, асвятленне.

У працоўнай кніжцы Аляксандра Канстанцінавіча толькі адно месца работы – Язненскае лясніцтва, але мноства запісаў. Прыйшоў лесніком, неўзабаве стаў майстрам, потым выконваў абавязкі ляснічага. І ўсё ж большую частку працоўнага жыцця прысвяціў непасрэдна лесу.

– Хацелася вырошчваць лес сваімі рукамі. Вось ужо 32 гады гэтым займаюся. Усё на адным дыханні, – захапляецца суразмоўнік.

Яго любоў да зялёных насаджэнняў бярэ выток з маленства. У юнацтве пісаў сачыненні пра вясковае жыццё, якое непарыўна звязваў з прыродай і лесам. Пасля заканчэння школы паступіў у Полацкі лясны тэхнікум (цяпер – каледж). У 1992 годзе вярнуўся на радзіму маладым спецыялістам.

Кожны дзень лесніка непадобны да іншага, заўважае Аляксандр Канстанцінавіч. З раніцы атрымлівае заданні на планёрцы і скіроўваецца ў лес. У кожную пару года яны розныя. Цяпер ідзе інвентарызацыя зялёных насаджэнняў, збор насення. Зімой адводзяць дзялянкі для нарыхтоўкі дроў. Вясной і восенню садзяць культуры, і тут важна не ўпусціць аптымальныя тэрміны.

– Прыемны бонус маёй работы – стасункі з прыродай і заўважны вынік працы. Звяртаю ўвагу, праязджаючы міма сваіх пасадак: растуць сосенкі, елачкі. У бок крыніцы Святога Яна шумяць лісточкамі дубы. Калі бачыш, што лес прыжыўся, расце, і адчуваеш свой унёсак – то і на душы весела і хораша, – радуецца ляснік.

У яго падпарадкаванні звыш 2 тысяч гектараў, якія аб’яз-джае на матацыкле. Тэрыторыя суседнічае з Полацкім лясніцтвам, дзе працуе майстрам сын Канстанцін. Ён з малых гадоў складаў бацьку кампанію на пасадках.

Важны складнік шыкоўнага лесу – догляд, інакш культурныя пароды заглушыць кустоўе. Самая капрызная ў гэтым сэнсе лістоўніца. І, канешне, страшна, калі вынік тваёй працы знішчаецца. Памятае ляснік, як у 90-х гадах тушылі пажар на Ельні. Цяпер людзі ідуць па журавіны, і задача лясной аховы – не дапусціць загаранняў. Летам у спёку стаяць пасты ля праезных дарог.

– Мы заўсёды ў баявой гатоўнасці. Наладжаны пункты супрацьпажарнага інвентару, усе ранцы запраўлены, падрыхтавана бочка з вадой і плугі для ўзворвання глебы. Пры неабходнасці хутка сабраліся – і паляцелі, – заўважае.

Лес не адпускае Аляксандра Канстанцінавіча нават у водпуску. Разважаючы, дзе яшчэ мог бы праявіць сябе, не адмаўляе рыбагадоўлю.

На тэрыторыі лясніцтва дзейнічае міні-дэндрарый. Бываць тут лесніку даводзіцца нячаста. Аднак як добры гаспадар дапамагае калегам падтрымліваць чысціню.

Пра што марыць Аляксандр Багдановіч? Каб быў мір на ўсёй зямлі, каб лес рос, каб людзі беражліва ставіліся да прыроды.

0 комментариев

Добавить комментарий