Проводили на заслуженный отдых сотрудницу финотдела Елену Вильнович из Миор
gazeta 30-08-2024, 11:30 896 НавіныС финансовым отделом райисполкома у Елены Вильнович связан без малого 30лет. В последнюю пятницу лета - 30 августа - заведующего сектором планирования и исполнения бюджета проводили на заслуженный отдых.
З фінансавым аддзелам райвыканкама ў Алены Вільновіч звязаны без малога 30 гадоў. У апошнюю пятніцу лета – 30 жніўня – загадчыка сектара планавання і выканання бюджэту праводзілі на заслужаны адпачынак.
На працу ў фінаддзел Алена Мечыславаўна перайшла ў 1995 годзе са сферы спажыўкааперацыі, куды атрымала размеркаванне пасля Гомельскага кааператыўнага інстытута. Займала розныя пасады, у тым ліку і намесніка начальніка аддзела.
– Напачатку, вядома, складана было. З часам абавязкі сталі зразумелымі і не выклікалі цяжкасцяў, – заўважае суразмоўніца. – Тут дасягнула пенсіённага ўзросту, засталася яшчэ папрацаваць. Цяпер прыняла ўзважанае рашэнне пайсці на адпачынак.
Апошні рабочы дзень Алены Мечыславаўны пачаўся з урачыстасці. Ганаровую грамату загадчыку сектара планавання і выканання бюджэту ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў. Адказнае стаўленне да справы, прафесіянальны падыход да кантрольна-аналітычнай дзейнасці, пазітыўны настрой супрацоўніцы адзначыў начальнік фінансавага аддзела Аляксандр Баданін. Калегі дзякавалі за ўзаемаразуменне і падтрымку і жадалі на заслужаным адпачынку ўвасобіць планы і мары, на якіх не хапала часу за працай. Кветкі, абдымкі, цёплыя словы…
– Для мяне каштоўны час, праведзены ў фінансавым аддзеле. Так, рознае здаралася, не абыходзілася без складанасцяў, але запомніцца толькі найлепшае, – заўважыла Алена Мечыславаўна. – Прыемна было працаваць у спакойнай і добразычлівай атмасферы. У калектыве падтрымлівалі адзін аднаго, панавала ўзаемавыручка.
На адпачынку Алена Вільновіч плануе больш увагі надаваць клопату пра здароўе, сям’і і дому, дзе з асалодай стварае ўтульнасць, любімым заняткам, сярод якіх вязанне. Дададуць яркасці і прыемных эмоцый у вольныя будні трое ўнукаў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.