Сознательный выбор в пользу медицины сделал миорчанин Виктор Стома
gazeta 25-08-2024, 09:52 1 651 НавіныВрачи-хирурги в Миорах ждали давно. С 1 августа осмотр пациентов в стационаре и прием в поликлинике ведет молодой специалист Виктор Стома. По словам руководства, с первых дней работы о враче положительные отзывы.
Урача-хірурга ў Міёрах чакалі даўно. З 1 жніўня агляд пацыентаў у стацыянары і прыём у паліклініцы вядзе малады спецыяліст Віктар Стома. Па словах кіраўніцтва, з першых дзён работы пра ўрача станоўчыя водгукі.
Бліжэй да апоўдня ў чарзе ля хірургічнага кабінета паліклінікі больш за дзясятак чалавек. У сярэднім за дзень урач-хірург прымае каля дваццаці пацыентаў. Таму часу на інтэрв’ю ў Віктара Стомы некалькі хвілін.
– Пачынаецца рабочы дзень у бальніцы. Праводжу абход, правяраю выкананне прызначэнняў, займаюся выпіскай пацыентаў і так далей. З дзесяці да дванаццаці вяду прыём у паліклініцы, нярэдка даводзіцца затрымлівацца тут, – знаёміць з распарадкам свайго дня малады ўрач. – Аперацыі пакуль не праводжу, для гэтага патрэбны яшчэ адзін спецыяліст. Практыкую дробныя амбулаторныя. Напрыклад, лячэнне панарыцыя, параніхіі. Даводзілася ўпраўляць вывіх пад наркозам.
Між тым адміністрацыя раённай установы аховы здароўя ўскладае на маладога спецыяліста вялікія спадзяванні. У тым ліку ў планах навучыць праводзіць высокатэхналагічныя аперацыі.
Працаваць у Міёрскую ЦРБ выпускнік Віцебскага медуніверсітэта прыйшоў пасля інтэрнатуры ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Маладому спецыялісту прадаставілі пакой у інтэрнаце. Ёсць перспектыва атрымаць арэнднае жыллё.
Для Віктара Міёршчына край не чужы. Родам з Дзісны. Заўважае, прыступаючы да абавязкаў на сваім першым рабочым месцы, асабліва не хваляваўся. Выбар на карысць медыцыны ў свой час быў свядомым і ўзважаным.
– З дзяцінства побач з медыцынай. Мая маці – медсястра. Дзядуля і бабуля працавалі ў гэтай сферы. Мне ў школе добра даваліся хімія і біялогія, – расказвае суразмоўнік.
Наперадзе ў Віктара пяць гадоў адпрацоўкі. Не выключае, што пасля застанецца ў Міёрах. Цяпер галоўная задача – набірацца вопыту.
Рацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казмімра Блажэвіча.