Передовиками сельхозпроизводства - Александром и Дмитрием Шамшурами - корреспонденты "Миорских новостей" заинтересовались давно
gazeta 10-08-2024, 10:30 1 241 НавіныПередовикамисельхозпроизводства-Александром иДмитриемШамшурами-корреспондентырайоннойгазетызаинтересовалисьдавно. Братьянеоднократнолидировалина подготовкепочвыи севе в районе.Получается семейнаядинастия. Однако при личнойбеседенас ждалсюрприз.
Перадавікамі сельгасвытворчасці – Аляксандрам і Дзмітрыем Шамшурамі – карэспандэнты раённай газеты зацікавіліся даўно. Браты неаднаразова лідзіравалі на падрыхтоўцы глебы і сяўбе ў раёне. Атрымліваецца сямейная дынастыя. Аднак пры асабістай размове нас чакаў сюрпрыз.
– Нас наогул пяцёра ў гаспадарцы працуе: бацька, я і тры мае браты, – расказвае Дзмітрый Шамшур. – Бацька Аляксей Дзмітрыевіч цяпер падвозіць ваду жывёле на поле, я нарыхтоўваю кармы, Саша рыхтуе глебу пад азімую сяўбу, Андрэй нядаўна стаў слясарыць у мехмайстэрні. Сяргей заняты ў РАНС, але штогод дапамагае на ўборцы збожжа.
Цікаўлюся: як так атрымалася, што ўсе прыйшлі ў сельскую гаспадарку. Падабаецца, напэўна, ды і прывыклі, адказвае суразмоўнік. Пасля службы ў войску ён крыху працаваў у ПМС. Затым, калі паўстала жыллёвае пытанне, вярнуўся ў роднае Даўгінава, і калгас прадаставіў маладому механізатару дом.
– Працую дзясяты год і пастаянна кіраўніцтва адпраўляе вучыцца. У мяне ўжо ўсе вадзіцельскія катэгорыі адкрыты, – заўважае з усмешкай. – На любой тэхніцы працаваць магу, якая ў гаспадарцы ёсць. І на 3522, і на камбайне. Але ў асноўным усё лета на КВК, вясной на трактары.
З якой работай спраўляцца лягчэй? Паводле слоў Дзмітрыя, працаваць паўсюль аднолькава. Але летась яму выдзелілі новы камбайн КВК, дзе ёсць кандыцыянер, таму нарыхтоўвае кармы ў камфортных умовах. Павысілася і прадукцыйнасць працы. Новая тэхніка амаль не ведае паломак. А калі б давялося вярнуцца на стары? Адказвае: без праблем. На хаду і яго сямігадовы 3522.
Аляксандр маладзей за брата на дзевяць гадоў. Нярэдка заняты разам на палявых работах. Узворваюць і дыскуюць глебу, загортваюць зярняткі ў зямлю. Такі тандэм дае добрыя вынікі, заўважае кіраўніцтва гаспадаркі. І братам працаваць у звязцы камфортна.
– Калі ў аднаго з нас здарылася паломка – рамантуем разам. Дапамагаем адзін аднаму. Няма такога, каб адзін наперадзе ішоў. Навыперадкі не працуем, заўсёды разам. І дома таксама ўсё робім удваіх, – падкрэслівае Дзмітрый і дадае, што ён можа замяніць бацьку і брата на ўсіх сельгасработах.
Ацэньваючы сёлетнюю корманарыхтоўку, звяртае ўвагу на добрыя травы. Ды і надвор'е спрыяе, таму кармоў жывёле на зімоўку хопіць.
Агульны стаж сям'і Шамшур у сельскай гаспадарцы перавышае чатыры дзясяткі гадоў. І гэта толькі пачатак працоўнай дынастыі.
Алена ВАРОНІНА.
Фота аўтара.