Полный зал зрителей собрал праздник деревни Леонполь в Миорском районе

Полныйзал зрителейсобралпраздникдеревниЛеонполь. Приятнопровестивремяи послушатьхорошиепеснив местный Центр культуры и досуга пришли детии взрослые, местныежителии гости местейка.

Поўную залу гледачоў сабрала свята вёскі Лявонпаль. Прыемна правесці час і паслухаць добрыя песні ў мясцовы цэнтр культуры і вольнага часу завіталі дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці месцейка.

Праходзіла свята пад дэвізам «З любоўю да людзей і зямлі». Гэта ў многім сімвалічна. Сярод вяскоўцаў нямала тых, хто прысвяціў сваё жыццё роднай вёсцы і працы на яе дабрабыт. Віталі апладысментамі загадчыцу Лявонпальскага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяну Канстанцінаўну Кліманскую, якая занята ў сферы культуры 51-ы год і адпачываць пакуль не плануе. 40 гадоў адпрацаваў ляснічым Браніслаў Пятровіч Кавалеўскі, а яго жонка Ванда Мікалаеўна больш за трыццаць гадоў загадвала мясцовым аддзяленнем паштовай сувязі. У сельскай гаспадарцы 38 гадоў працаваў Іосіф Іосіфавіч Драгун. 30 гадоў складае педагагічны стаж Альдоны Альфонсаўны Барэйка, больш за трыццаць гадоў прысвяціла настаўніцкай справе Таццяна Станіславаўна Шук.

Багаты Лявонпаль на старажылаў, якія могуць распавесці шмат цікавага пра мінулае месцейка. 81 год Юрыю Паўлавічу Крэтаву, 82 – Ніне Фёдараўне Шук, 84 – Надзеі Пятроўне Кандзеевай, 87 – Лі-дзіі Уладзіміраўне Качан, 90 – Фаіне Васільеўне Колчынай, 91 – Антаніне Купрыянаўне Шук. Сёлета сустракаюць 75-гадовы юбілей Вера Іванаўна Рудзіч і Аляксандр Віктаравіч Тварановіч, 80 спаўняецца Валянціну Аляксандравічу Шуку, 85 – Марыі Пятроўне Сушко. Таксама ў ліку юбіляраў Марыя Дуровіч, Кацярына Пірог, Сяргей Пірог, Вольга Драгун, Павел Антонавіч Кліманскі. Самай юнай жыхарцы вёскі Маргарыце Пірог 14 гадоў.

Жывучы ў месцейку з багатай гісторыяй, шчодрай прыродай і маляўнічымі краявідамі, сяльчане імкнуцца рабіць яго яшчэ прывабней, клапоцячыся пра чысціню і прыгажосць на сваіх падворках. На свяце адзначылі гаспадароў, чые сядзібы – добры прыклад добраўпарадкавання. Гэта Юрый Крэтаў, Уладзімір і Вера Чысцюліны, Вячаслаў і Таццяна Амяльчонкі.

Для ўсіх вяскоўцаў і гасцей падрыхтавалі музычныя падарункі артысты аўтаклуба Міёрскага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На высокай ноце трымалі добры настрой Святлана Бакевіч, Сяргей Ішчук, Валерыя Паўлоўская, Дзіяна Гуліева, Арцём Карандзей. Таксама ў ліку ўдзельнікаў канцэртнай праграмы – Ларыса Аляксеева з горада Гатчына Ленінградскай вобласці і юная Таісія Бандарэнка з Санкт-Пецярбурга. Штолета адпачываюць у лявонпальскіх мясцінах. Нумар Ларысы з гітарай і песні ў выкананні Таісіі таксама ацанілі гледачы.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадаставіў аўтаклуб ЦКіНТ.

0 комментариев

Добавить комментарий