Создана рабочая группа

Для выканання патрабаванняў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ па папярэджанню гібелі і траўміравання людзей, у тым ліку ў дарожна-транспартных здарэннях, на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, аварыях і катастрофах, распараджэннем старшыні райвыканкама ўтворана рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіча. Яна будзе каардынаваць абследаванне ўмоў жыцця насельніцтва, у тым ліку адзінокіх, адзінока пражываючых, інвалідаў, мнагадзетных і нядобранадзейных сем’яў. Займацца пытаннямі бяспечнай эксплуатацыі электраправодкі і ацяпляльных прыбораў, адабрання фальсіфікаваных спіртаўтрымліваючых напояў, ліквідацыі аварый на сістэмах жыццезабеспячэння, прафілактычнай работай.

 

Кіраўнікам усіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна неабходна прадастаўляць інфармацыю аб гібелі людзей і надзвычайных сітуацыях у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па аўторках да 9.00 па факсе 4-21-56.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.