Авторизация
 

“Разам за правапарадак”

"Вместе за правопорядок" Футбольная баталія, выстава зброі і экзамен на веданне правіл дарожнага руху, стральба і песні пра каханне. Усё гэта ў адным месцы амаль у адзін час. 17 лютага ў гарадскім Доме культуры ў Дзісне супрацоўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама праводзілі акцыю “Разам за правапарадак”. Мерапрыемства становіцца традыцыйным і праходзіць ў розных населеных пунктах вобласці. Разам з умацаваннем грамадскага парадку акцыя мае за мэту папулярызацыю службы ў органах унутраных спраў.

 

Пачалося ўсё з міні-футбола. Зборная раёна ў складзе маладых хлопцаў з розных арганізацый спаборнічала з камандай УУС на чале з начальнікам генерал-маёрам А. Ц. Найдзенкам. У радах балельшчыкаў былі старшыня райвыканкама  І. В. Кузняцоў і намеснік старшыні М. М. Баніфатава. Гульня закончылася з вынікам 6:3 на карысць гасцей. Аднак, як адзначыў пасля А. Ц. Найдзенка, перамагло сяброўства.

 

Са спартыўнай залы накіраваліся ў фае, дзе праходзіла выстава зброі і спецсродкаў і размяшчаліся агітматэрыялы па правілах дарожнага руху. Наведвальнікам прадаставілі магчымасць праверыць, наколькі добра яны ведаюць правілы паводзін на дарозе. Экзамен экспромтам можна было здаваць і за кам’ютэрам, і традыцыйна па білетах. Жадаючых хапала, асабліва актыўнічалі дзеці. Замест адзнак атрымлівалі памятныя падарункі. Не пуставала месца ля выстаўленай зброі, тым больш што экспанаты можна было патрымаць у руках.

 

"Вместе за правопорядок" Выставачна-агітацыйную частку мерапрыемства змяніла канцэртная праграма. На пачатку прысутных вітаў А. Ц. Найдзенка. Гаварыў пра тое, што дапамагаць міліцыі — грамадзянскі абавязак кожнага, а людзі ў форме ў сваю чаргу павінны ўмець ставіць сябе на месца тых, каму патрэбна дапамога. Таму і працуе ўпраўленне пад дэвізам “Паспець за хвіліну і заслужыць давер на гады”. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў пацвердзіў думку, што правапарадак — справа для ўсіх агульная.

 

Праз песні і інсцэніроўкі пра тое, наколькі важна быць уважлівым пешаходам і сумленным вадзіцелем, нагадалі юныя інспектары руху з Міёрскай СШ №2. Потым на сцэну выйшлі ўдзельнікі вакальна-інструментальнага ансамбля “Северо-Запад”, які ўжо некалькі год дзейнічае пры УУС. Пад электрагітары яны спявалі пра гонар і абавязак, каханне і жыццё. Былі ў рэпертуары музыкантаў у пагонах і ўласныя песні. Уздрыгнула аўдыторыя падчас выступлення супрацоўнікаў падраздзялення спецыяльнага прызначэння, калі раздаліся стрэлы. У глядзельнай зале запахла порахам, а маладыя хлопцы у чорнай вопратцы і масках працягвалі прадэманстравалі дзеянні, неабходныя пры затрыманні злачынцаў.

Вось з такіх разнастайных элементаў складалася мерапрыемства. І тым, хто на ім прысутнічаў, было што абмеркаваць пасля.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта