Оперативность работников налоговой службы из Миор на максимуме
gazeta 14-07-2024, 09:49 1 459 Навіны
Отложение не идет на лад. Эта пословица для работников налоговой службы не просто слова. В их деле важно справляться с задачами оперативно, решать вопросы здесь и сейчас. Основная обязанность-контроль и сбор налоговых платежей в бюджет – требует ответственности, осведомленности, честности.
Адклад не ідзе на лад. Гэтая прыказка для работнікаў падатковай службы не проста словы. У іх справе важна спраўляцца з задачамі аператыўна, вырашаць пытанні тут і цяпер. Асноўны абавязак – кантроль і збор падатковых плацяжоў у бюджэт – патрабуе адказнасці, дасведчанасці, сумленнасці.
– Работа ў падатковай службе нялёгкая і разам з тым цікавая. Гэта пастаянныя вучоба і развіццё, – характарызуе сваю справу начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі па падатках і зборах па Полацкім раёне Валянціна Маляўка. – Трэба ведаць заканадаўства, пастаянна чытаць нарматыўныя дакументы. Галоўны для нас, зразумела, Падатковы кодэкс. Разам з тым важна быць добра знаёмымі з працоўным, грамадзянскім, зямельным, адміністрацыйным заканадаўствам і так далей. Нават складана назваць той нарматыўны дакумент, да якога б не звярталіся на практыцы.
Сёлета ў Валянціны Міхайлаўны адметная прафесійная дата – 25 гадоў у падатковых органах. Яе намеснік Тэрэза Рачыцкая прысвяціла гэтай справе 30 гадоў. З нагоды прафесійнага свята ўзнагароджана Ганаровай граматай Інспекцыі па падатках і зборах па Полацкім раёне. Больш за 20 гадоў занята ў падатковай службе галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Алена Рагімава. Стаж вядучага рэферэнта Ганны Мухо перасягнуў дзесяцігадовы рубеж.
– Калектыў невялікі, аднак работнікі са стажам і вопытам, – падкрэслівае начальнік аддзела. – Усе мы выконваем адну задачу – займаемся зборам падаткаў, якія плацельшчык павінен выплаціць у бюджэт. Працуем з юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Асобная катэгорыя – фізічныя асобы. У іх ліку рамеснікі, плацельшчыкі адзінага падатку і падатку на прафесійны даход, маёмасных плацяжоў.
Як заўважае Валянціна Міхайлаўна, за апошнія гады падатковай службай праведзена значная работа па паляпшэнні ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі праз укараненне сучасных электронных сэрвісаў. Фізічныя асобы могуць плаціць падатак праз асабісты кабінет, зарэгістраваны ў спецыяльным дадатку. З 1 ліпеня гэтага года індывідуальныя прадпрымальнікі прадастаўляюць падатковыя дэкларацыі толькі ў электронным выглядзе. Свой электронны ключ маюць юрыдычныя асобы.
– Усё скіравана на тое, каб плацельшчыкі ўзаемадзейнічалі з падатковымі органамі, не затрачваючы час на візіты сюды, – тлумачыць Валянціна Міхайлаўна. – Аднак гэта не выключае асабістых стасункаў. Так, у аддзеле створана асобнае рабочае месца для плацельшчыкаў. Найбольш такой паслугай карыстаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі. У гэтым таксама свая зручнасць, можна на месцы атрымаць кансультацыю ў супрацоўнікаў. Наша задача – растлумачыць проста і даступна.
Па словах начальніка аддзела, плацельшчыкі адказна ставяцца да сваіх абавязкаў. Калі ж устанаўліваюцца факты нявыплаты падатку, адразу да строгіх мер не прыбягаюць. Плацельшчыку даецца час на добраахвотную выплату сродкаў і яны, як правіла, паступаюць у бюджэт. Такім прынцыпам падатковае заканадаўства кіруецца ўжо больш за пяць гадоў.
Адно з важных правіл для работнікаў падатковых органаў – рабіць усё тут і цяпер, адзначае Валянціна Маляўка. Для іх немагчыма адкласці на заўтра тое, што абавязкова павінна быць выканана сёння. Таму аператыўнасць пастаянна на максімуме. Што да іншых прафесійных патрабаванняў, то разам з эканамічнай адукацыяй супрацоўнікам падатковай службы важна быць дасведчаным у бухгалтарскіх і юрыдычных пытаннях, умець працаваць і з дакументацыяй, і з людзьмі.
У ТЭМУ
У падатковай службе Міёршчыны памятаюць калег, якія шмат гадоў прысвяцілі важнай дзяржаўнай справе. У іх ліку былы начальнік ІПЗ Міёрскага раёна Мікалай Вячаслававіч Лакотка, а таксама супрацоўнікі Анэлія Пятроўна Латыш, Тэрэза Пятроўна Валеўка, Галіна Міхайлаўна Конах, Тамара Сямёнаўна Верына. Ім удзячнасць за прафесіяналізм і пажаданні добрага здароўя.