Авторизация
 

І інвестыцыі, і эканомія

И инвестиции, и экономия 15 лютага адбылася калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Размова вялася пра вынікі гаспадарання летась, задачах на год сёлетні. На заканчэнні міністр мінсельгасхарчу Міхаіл Іванавіч Русы ўручыў Ганаровыя граматы начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама Вячаславу Анатольевічу Бялько і дырэктару ААТ “Міёрскі мясакамбінат” Віктару Віктаравічу Бандарэнку за дасягненне высокіх вытворча-эканамічных паказчыкаў у 2011 годзе.

 

Размова з кіраўніком мясакамбіната.

Віктар Віктаравіч, прыемна атрымліваць узнагароды, але яны проста так не даюцца?

— Заслуга ўсяго калектыву. Леташні год склаўся для нас вынікова. Мы забяспечылі рэнтабельнасць продажу на 7,51%. Па рэспубліцы гэты паказчык складае 6%, а годам раней мы дамагліся толькі 0,6%.

 

Якія фактары спрацавалі?

— Узнавіліся партнёрскія стасункі з Расіяй, куды мы пастаўляем асноўныя аб’ёмы вытворчасці. Так, суседзям рэалізавана 1653 тоны мясной прадукцыі. Пастаўлена 130 тон каўбасных вырабаў. Спрабуем асвоіць рынак Казахстана, куды дастаўлена, можна сказаць так, пробная партыя.

План па экспарце забяспечаны на 123% — атрымалася 7 мільёнаў 900 тысяч долараў ЗША.

 

Прадпрыемства не забывае пра інвестыцыі і пашырэнне сваіх паслуг?

— Летась інвестыцыі склалі 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў уласных сродкаў. Накіраваны яны на абнаўленне тэхналагічнага абсталявання і аўтамабільнага парка. Набылі перасоўны магазін, што дазваляе гандляваць прадукцыяй у розных месцах. З лютага адчыніў дзверы фірменны магазін “Гурман” у Дзісне. У планах адкрыццё яшчэ аднаго на тэрыторыі суседняга раёна. Цяпер вывучаем прапановы.

 

Ці скранулася з месца пытанне па ўзвядзенні халадзільніка?

— 9 сакавіка будэкспертыза вяртае праектна-каштарысныя дакументы на гэты аб’ект. І мы адразу прыступаем да будаўніцтва вельмі патрэбнага нам халадзільнага модуля. Падрадчык — будаўніча-мантажнае ўпраўленне №126 “Полацксельбуда-16”.

 

Некалькі слоў пра якасць вырабаў?

— На працягу года мы ўкараняем і абнаўляем каля 120 відаў мясных і каўбасных вырабаў. Некаторыя абагачаюцца вітамінамі. Выпускаем некалькі відаў пельменяў. Яны смачныя, кошт памяркоўны, без дабавак.

 

А што з энергазберажэннем?

— Гэта праблема на пастаянным кантролі дырэкцыі. Летась устанавілі лічыльнік аўтаматычнай сістэмы кіравання электраэнергіяй. Выйгрыш адчувальны. Толькі за студзень сёлета зэканомілі 24 млн. рублёў.

 

Нашы памкненні накіраваны на поўнае задавальненне запытаў насельніцтва і паляпшэнне якасных параметраў. Цяпер на мясакамбінаце працуе 286 чалавек. Заробак павысіўся з 950 тысяч да 2 мільёнаў з невялікім, а за снежань сярэдні склаў 3,4 млн. рублёў. Пастаўлена задача выйсці на эквівалент у 500 долараў ЗША.

На здымку: Міністр Мінсельгасхарчу М. І. Русый уручае Ганаровую грамату В. В. Бандарэнку.tc "Міністр Мінсельгасхарчу М. І. Русый уручае Ганаровую грамату В. В. Бандарэнку."

 

Задачы вызначаны

У мерапрыемствах па тэхнічным пераўзбраенні, рэканструкцыі і мадэрнізацыі вытворчасці на ААТ “Міёрскі мясакабінат” на 2012 год будаўніцтва энергазберагаючага модульнага халадзільніка — важнейшая задача. Па словах начальніка планава-эканамічнага аддзела прадпрыемства Святланы Анатольеўны Лясовіч, на гэта будзе выдаткавана 30 мільярдаў рублёў. Яшчэ запланавана часткова замяніць лінію па забоі буйной рагатай жывёлы і свіней, на што затрацяць 3,5 млрд. руб. Будзе рэканструявана памяшканне сталовай пад магазін харчовых тавараў. На працягу года неабходна набыць тэхналагічны транспарт. Усяго інвестыцыі складуць 34 мільярды 700 мільёнаў рублёў. Крыніцы фінансавання — уласныя сродкі і банкаўскі крэдыт.

Людвіг КАСАТЫ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 381
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 552
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 572
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 904
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта