Торжественное открытие обновленного центра банковских услуг прошло в Миорах

Центр банковских услуг № 213 ОАО «АСБ Беларусбанк» в Миорах снова принимает клиентов по привычному адресу по улице Дзержинского. Торжественное открытие обновленного после ремонта здания состоялось 19 июня.

Цэнтр банкаўскіх паслуг № 213 ААТ «АСБ Беларусбанк»у Міёрах зноў прымае кліентаў па звыклым адрасе па вуліцы Дзяржынскага. Урачыстае адкрыццё абноўленага пасля рамонту будынка адбылося 19 чэрвеня.

Урачыстасць праходзіла пад дажджом. Як заўважалі госці, спасылаючыся на народныя павер’і, гэта да дабрабыту і поспеху.

Надзейных кліентаў, забяспечаных укладчыкаў, пастаяннага развіцця пажадаў установе старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў. Падкрэсліў адну з важных задач – падтрымліваць эканоміку як рэгіёну, так і краіны.

 Радасць падзеі з супрацоўнікамі цэнтра раздзяліў начальнік абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віталь Васюкоў:

-- З’яўляючыся дзяржаўным, банк нясе на сабе адказнасць і абавязак па сацыяльнай нагрузцы, па падтрымцы і дапамозе эканоміцы. Нягледзячы на тое што сёння сур’ёзна развіваецца лічба, ідзе лічбавізацыя эканомікі, у тым ліку наперадзе выступае банкаўскі сектар, мы разумеем, што многія жадаюць прыйсці менавіта ў банк. Не люблю называць іх кліентамі. Больш імпануе слова партнёр. Думаю, нашы партнёры будуць задаволены і ўражаны тым сервісам і ўзроўнем, які мы пастараліся стварыць у падраздзяленне ў Міёрах, а супрацоўнікі ацэняць перамены.

Старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў і начальнік абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Віталь Васюкоў перарэзалі чырвоную стужку. Яшчэ адзін момант урачыстасці – уручэнне сімвалічнага ключа гаспадыні ўстановы Алене Юшкевіч. Пасля ўдзельнікаў і гасцей свята запрасілі на экскурсію ў абноўлены будынак цэнтра банкаўскіх паслуг.

У ТЭМУ

Святочны настрой на урачыстасці стваралі артысты эстраднай студыі ЦКіНТ Сяргей Ішчук і Валерыя Паўлоўская.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий