Авторизация
 

Урокі па экалогіі

Уроки по экологии У раёне праведзена асветніцкая акцыя, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў у рамках сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”. Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праграма акцыі распрацавана аддзелам адукацыі райвыканкама пры падтрымцы спецыялістаў Мінпрыроды. Яе мэта — прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы захавання біяразнастайнасці, набыццё вучнямі і настаўнікамі школ новых ведаў аб флоры і фаўне заказніка “Ельня”, фарміравання свядома-беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя ў падлеткаў.

 

Акцыя пачалася ў будынку райвыканкама. У ёй удзельнічалі кіраўнік праекта ЕС/ПРААН Вольга Чаброўская, профільныя спецыялісты Аляксандр Вінчэўскі, Ірына Клявец, Алена Седач, галоўны спецыяліст Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Тамара Барсук, спецыялісты дырэкцыі заказніка “Ельня”, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, журналісты, дырэктары, іх намеснікі, некаторыя настаўнікі гарадскіх школ, спецыялісты аддзела адукацыі.

 

З прывітальным словам да гасцей звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў, які расказаў пра адметнасці Міёршчыны, у прыватнасці, заказніка “Ельня”. Намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава гаварыла пра ўнікальны куточак Міёршчыны, падкрэсліла, што з заказнікам “Ельня”  ў многіх людзей раёна звязаны станоўчыя асацыяцыі. Гэта кладоўка лекавых раслін, журавін і іншых ягад, прытулак для многіх птушак.

Кіраўнік праекта Вольга Міхайлаўна Чаброўская заўважыла, што 2 лютага 1971 года ў іранскім горадзе Рамсары (дзе сканцэнтраваны буйныя зімоўкі вадаплаўных птушак) была падпісана Канвенцыя ААН аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражывання вадаплаўных птушак. Цяпер яна больш вядомая пад назвай Рамсарскай канвенцыі. На пачатку 2012 года ў Канвенцыі было 160 дзяржаў-удзельніц. У сусветны спіс Рамсарскіх угоддзяў уключана 1976 тэрыторый плошчай 1907893 квадратных кіламетраў. Рэспубліка Беларусь далучылася да гэтай Канвенцыі ў 1999-ым.

 

Уроки по экологии На пачатак 2012 года ў Беларусі 9 водна-балотных угоддзяў атрымалі статус Рамсарскіх. У гэтым ліку і заказнік “Ельня”, плошча якога 20301 га (203 кв. км). Гэта адно з буйнейшых у Беларусі і Еўропе мохавых балот са шматлікімі азёрамі. У перыяд сезонных міграцый заказнік “Ельня” служыць прытулкам для амаль 20000 водна-балотных птушак (гусакоў 9000-12000, журавоў 2500-4000, кулікоў 4000-5000). Сустракаецца на балоце знікаючы від — гусь-піскулька.

 

У рамках праекта ЕС/ПРААН плануецца абнавіць план кіравання заказнікам “Ельня”, закупіць абсталяванне і транспартныя сродкі, арганізаваць маніторынг узроўню вады ў балоце, абсталяваць экалагічны цэнтр у Міёрах і экасцяжыны на балоце для турыстаў, арганізаваць павышэнне кваліфікацыі для супрацоўнікаў заказнікаў Беларусі.

 

Галоўны спецыяліст Мінпрыроды Тамара Анатольеўна Барсук праінфармавала, што ў рамках праекта на Міёршчыне вясной і восенню будуць падрыхтаваны і праведзены акцыі экалагічнай накіраванасці. Агучана ідэя, а чаму б не правесці журавінавы фестываль?

 

Пасля тэарэтычнай падрыхтоўкі ўдзельнікі акцыі правялі ў Міёрскіх гарадскіх, Чапукоўскай і Новапагосцкай сярэдніх школах адкрытыя ўрокі “Захаванне біяразнастайнасці ў водна-балотных угоддзях” на прыкладзе заказніка “Ельня”. Яны разам з настаўнікамі расказалі дзецям аб важнасці захавання балотных масіваў, беражлівых адносін да флоры і фаўны.

 

У Чапукоўскай СШ урок вяла настаўніца біялогіі і хіміі Эльвіра Францаўна Хахель. Гэта спрактыкаваны педагог з 26-гадовым стажам. Напачатку для прыехаўшых была арганізавана экскурсія, якую правялі вучні-экскурсаводы. Школьнаму экалагічнаму музею споўнілася 10 гадоў. Ужо пятае пакаленне школьнікаў спрабуе сябе ў якасці экскурсаводаў. На сённяшні дзень тут могуць правесці экскурсіі Вераніка Дудалева, Дзіяна Мароз, Надзея Юшкевіч, Алёна Апалька, Юра Кукуць, Віка Пашкоўская, Вераніка Ананіч. Дарэчы, Надзея Юшкевіч дапамагала настаўніцы і на ўроку. Яна зрабіла цікавую інфармацыю пра заказнік “Ельня”, на тэрыторыі якога 192 віды раслін. Затым адбылося завочнае падарожжа па балоце, вучні па малюнках распазнавалі расліны, жывёл, гулялі, адказвалі на пытанні. Дапоўніў звесткі аб водна-балотных угоддзях тэматычны каардынатар па праблемах біяразнастайнасці Аляксандр Яўгенавіч Вінчэўскі. Цікавай была яго інфармацыя аб птушках, бо сам ён спецыяліст па арніталогіі. А на заканчэнні ўручыў школьнікам падарункі — сцяжкі, блакноты, флікеры. Дзеці ў адказ прыпаднеслі свае вырабы гурткоўцаў “Умелыя рукі”.

 

Уроки по экологии Пасля абеду ўдзельнікі акцыі сабраліся ў Міёрскай СШ №3 для падвядзення вынікаў. Адзначана, што ў Беларусі заўсёды ўдзялялася значная ўвага пытанням аховы навакольнага асяроддзя. З 1999 года бачны прагрэс у заканадаўчай базе ў галіне выкарыстання паверхневых водаў, абыходжання з цвёрдымі адходамі, экалагічнай сертыфікацыі харчовых тавараў, а таксама распаўсюджання экалагічнай інфармацыі. Сумесны праект ЕС/ПРААН мае на мэце нарошчванне патэнцыялу краіны ў стратэгічным планаванні і кіраванні аховы навакольнага асяроддзя. Праект накіраваны на паступовую прававую і працэсуальную гарманізацыю заканадаўства Беларусі і ЕС. Гэта значыць, што будуць распрацоўвацца новыя тэхнічныя, нарматыўныя і прававыя акты, уносіцца змяненні ў дзеючае заканадаўства.

 

Абнаўленне плана кіравання заказнікам “Ельня”, стварэнне і аснашчэнне экацэнтра будуць спрыяць росту экалагічнай граматнасці насельніцтва. Заказнік ужо мае статус тэрыторыі, важнай для птушак, і з’яўляецца ключавым пунктам у час сезонных міграцый пярнатых.

 

Яшчэ адзін накірунак — расшырэнне сеткі “зялёных школ” на Міёршчыне, што паспрыяе павышэнню экалагічнай свядомасці хлопчыкаў і дзяўчынак. Для школьнікаў і настаўнікаў будуць арганізаваны семінары і экскурсіі на праектныя аб’екты ў Мастах, Кобрыне.

 

Плануецца стварыць першую інтэрнэт-арыентаваную базу дадзеных біяразнастайнасці Беларусі ў адпаведнасці з перадавымі практыкамі Еўрапейскага Саюза.

 

У школах Міёршчыны да 14 сакавіка пройдуць конкурсы малюнкаў і сачыненняў. Лепшыя работы будуць адабраны спецыялістамі метадычнага кабінета аддзела адукацыі. Плануецца арганізацыя выставы дзіцячых малюнкаў. Некаторыя з сачыненняў убачаць свет на старонках газет.

 

На здымках: 1. Навуковец А. Я. Вінчэўскі дапаўняе тэму ўрока.

2. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў раздае гасцям буклеты пра Міёршчыну.

3. Вучні 8-9 класаў Чапукоўскай СШ на практычных занятках.

 

Людвіг КАСАТЫ.

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта