Авторизация
 

Песня грэе

Песня согревает З перапынкам на вялікія маразы 12 лютага прадоўжыўся раённы агляд мастацкай самадзейнасці пад дэвізам “Грай, спявай, душа мая!” на сцэне Узмёнскага СДК. Першай конкурснай праграмай задалі яму высокі выканаўчы ўзровень гаспадары. Дружна выступіла шматлікая вакальная група, спявалі А. Рамза і Н. Канюшэўская, танцаваў польку харэаграфічны калектыў. Асабліва цёпла гледачы прымалі песні ў выкананні дуэтаў А. Рамза і Л. Піваваронак, Н. Канюшэўскай і Н. Шалыга. Нумары праграмы знітавалі сцэнкі ў выкананні “суседак” Дар’і і Агрыпіны.

                                                           

Вядома, аўдыторыі свае артысты спадабаліся. Але узмёнцы цёпла сустракалі і гасцей з Новага Пагоста, хаця іх праграма была больш сціплая. Яна трымалася на артыстычных здольнасцях Надзеі Шыман і Ядвігі Туронак.

 

Выдатную канцэртную праграму для агляду падрыхтавалі самадзейныя артысты з Паташні. Пачалася яна фальклорным абразком “Хрэсьбіны”, які напомніў гледачам не зусім забыты абрад, які цяпер пакрысе губляе свой нацыянальны каларыт і адметнасць. Шчыра дзякуй за гэта творчаму калектыву, у складзе якога К. М. Ляшкевіч, Э. М. Яроўскі, А. Я. Гайдзель, А. Б. Астукевіч, А. А. Такмакова, С. А. Шук, Л. В. Зорына, А. Г. Гайдзель, В. І. Ляшкевіч.

З поспехам выступалі паасобку і ў дуэце Дар’я Шук і Эдвард Яроўскі, Алена Немянёнак. Выдатна гучалі мужчынскія галасы вакальнай групы ў народнай песні “Запрягай-ка, батька, лошадь...”

 

Лёгкі сум навеяў урывак з п’есы А. Дударава “Вечар”, вядомы нам па фільму “Белыя росы”. І лагічным завяршэннем стала песня “Трэба дома бываць часцей”.

Праграма Павяцкага СДК была пабудавана ў форме музычных адказаў на пытанні дзяцей, адрасаваных бабулі. Яе ролю выконвала мастацкі кіраўнік СДК  А. М. Капуста. Сапраўды, якая самая цікавая кніга, чаму наша краіна завецца Белая Русь, якія яе сімвалы? У адказ на гэтыя і іншыя пытанні прагучалі песні “Сэрца Беларусі” ў выкананні Л. Немянёнак і Т. Паршута, “Беларусь — імя святое”, якую праспявала жаночая вакальная група. Дзеці танцавалі з парасонамі, ансамбль народных інструментаў “Павятчанка” пад кіраўніцтвам І. В. Бунты выканаў крыжачок, польку і іншыя мелодыі.

 

У заключэнне дзеткі сабралі з любімых колераў сцяг краіны, і як сімвал Беларусі паляцелі ў залу папяровыя бусляняты.

Праграмай будучых творчых спадзяванняў можна назваць выступленне самадзейных артыстаў Ідолтаўскага СК, бо асноўныя нумары ў ёй выконвалі юныя таленты. Дэманстравалі здольнасці ў сучасных танцах Н. Чарнаокая, С. Мацяс, Н. Сцепулёнак, Т. Чахоўская, І. Лемяшонак, выхаванкі загадчыцы СК Э. Я. Філіпавай. Усё выступленне знітоўвалі песні ўзыходзячай зорачкі Вікторыі Урбановіч. Дарэчы, прадставіў гэты калектыў і сольна выканаў песню “Белая лебедзь на сажалцы” ўсюдыісны Аляксандр Генадзьевіч Гайдзель.

 

На здымку: Абразок «Хрэсьбіны» ў выкананні самадзейных артыстаў з Паташні.

 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта