Кем быть, рассуждали дети из Миорского детского сада № 1

С детского сада важно знакомить малышей с миром профессий. Через беседы, дидактические и сюжетно-ролевые игры, театральную деятельность, развлечения. Должное внимание уделяют этому в Миорском детском саду № 1. Ряд тематических мероприятий проводили в мае.

 З дзіцячага сада важна знаёміць малых са светам прафесій. Праз гутаркі, дыдактычныя і сюжэтна-ралявыя гульні, тэатральную дзейнасць, забавы. Належную ўвагу надаюць гэтаму ў Міёрскім дзіцячым садзе № 1. Шэраг тэматычных мерапрыемстваў ладзілі ў маі.

На «Свята вясны і працы» да выхаванцаў завітаў іх любімы герой Антошка. Дзеці загадвалі яму загадкі аб прафесіях, разам удзельнічалі ў пазнавальных гульнях і конкурсах.

Прадоўжылі знаёміцца са светам прафесій падчас тэматычнага тыдня «Кім быць?» Актыўны ўдзел у мерапрыемствах прынялі бацькі выхаванцаў старшай групы. Дзякуючы ім атрымаліся старонкі запатрабаваных прафесій. У іх ліку повар, кранаўшчык, маляр, прадавец, вадзіцель, бухгалтар, настаўнік, кандытар.

У ролі кандытара дзеці паспрабавалі сябе на майстар-класе па роспісе велікодных пернікаў, які правяла Ксенія Маскаленка.

Вынікам тэматычнага тыдня стаў інтэрактыўны плакат «Прафарыентацыя праз азнаямленне з прафесіямі бацькоў».

Алена ІЛЬІЧОВА, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Фота з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий