Афганистан — в памяти

Афганистан — в памяти Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыналістаў

15 лютага 1989-га завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана, гэтая дата стала асабліва знамянальнай  і ўжо на працягу 23 гадоў аб’ядноўвае ўсіх, хто меў дачыненне да той жудаснай вайны.

 

Савецкія войскі пакінулі Афганістан не пераможцамі і не пераможанымі, бо не стаяла перад імі задача перамагчы ці заваяваць. Салдаты і афіцэры выконвалі інтэрнацыянальную міратворчую місію, аказвалі дапамогу ўсходняй краіне ў адпаведнасці з заключанымі абавязацельствамі. Да таго ж, важна было захаваць бяспеку на мяжы СССР з Афганістанам, а яна была працягласцю ў 2400 кіламетраў.

 

Любая вайна — гэта заўсёды вялікая трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. І цяпер, больш чым праз два дзесяцігоддзі, тыя даўнія афганскія падзеі застаюцца незажываемай ранай у сэрцах не толькі іх непасрэдных удзельнікаў, але і родных, блізкіх, жыве ў памяці горыч страт і невыказны боль за тых, хто не вярнуўся дадому. Нізкі паклон бацькам і матулям, родным, якія страцілі дарагіх людзей. Праз афганскую вайну прайшлі 30 тысяч беларусаў, якія з гонарам і доблесцю выканалі свой абавязак, праявілі ўзор мужнасці і гераізму, з іх 71 сёння жыве на тэрыторыі нашага раёна. Загінулі — 723 беларусы, у тым ліку 5 нашых землякоў:

 

Афганистан — в памяти Пётр БРЫНКЕВІЧ,

Сяргей ЗАКРЭЎСКІ,

Уладзімір МЯЦЕЛІЦА,

Сяргей СТАНКЕВІ,

Сяргей ШЛЯПАЎ.

 

Гэтыя хлопцы дастойна выканалі воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы, у гарах Афганістана, і засталіся вернымі прысязе. Памяць пра іх назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

На жаль, і ў мірны час радзеюць шарэнгі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным.

 

Воіны-інтэрнацыяналісты — гэта магутная і канструкцыйнай сіла, здольная многае зрабіць у інтарэсах палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, выхавання моладзі ў духу патрыятызму і вернасці Айчыне. Яны падтрымліваюць трывалую братэрскую сувязь,  не застаюцца ў баку ад грамадскіх спраў, уносяць значны працоўны ўклад у развіццё нашай краіны.

 

15 лютага ў 10 гадзін у райцэнтры на плошчы Загінуўшых барацьбітоў ля помніка “Чорныя цюльпаны” пройдзе мітынг, прысвечаны 23-й гадавіне вываду Савецкіх войск з Афганістана. Прадстаўнікі Савета воінаў-інтэрнацыяналістаў, раённага выканаўчага камітэта і раённага ваеннага камісарыята наведаюць пахаванні нашых землякоў, якія не вярнуліся з той вайны, сустрэнуцца з іх роднымі. Няхай і кожны іншы ў гэты дзень аддасць даніну павагі загінуўшым, павіншуе са знамянальнай падзеяй тых, каму давялося служыць у Афганістане.

 

Ад усяго сэрца шчыра віншую воінаў-інтэрнацыяналістаў з 23-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Самыя найлепшыя і шчырыя пажаданні кожнаму з іх: здароўя і шчасця асабістага, а таксама іх родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, памнажаюцца добрыя і карысныя справы.

 

С. ЖАБЁНАК,

ваенны камісар Міёрскага

раённага ваеннага камісарыята.

 

 

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.