Авторизация
 

Сустрэча ў калектыве

Встреча в коллективе 25 студзеня  на сустрэчу з кіраўнікамі і спецыялістамі райпа завіталі намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін і памочнік пракурора раёна С. С. Галімбоўскі.

 

Аляксандр Іосіфавіч расказаў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны за 2011 год і задачах на сёлета.Падкрэсліў, што за мінулы год выпушчана прамысловымі прадпрыемствамі прадукцыі на 155,9 мільярда рублёў — 179,8% да папярэдняга. Прадукцыйнасць працы на чалавека перавысіла 50% узроўню 2010 года і склала 143,2 мільёна рублёў.

 

Мясакамбінат адгрузіў прадукцыі ў Расію на 7 мільёнаў долараў ЗША. Гандлёвымі прадпрыемствамі прададзена насельніцтву мясных прадуктаў на 102,1 тоны больш, чым у папярэднім годзе.

У Дзісне прыватным прадпрыемствам пачаўся выпуск шклопакетаў, што пэўным чынам вырашае і праблему беспрацоўя.

 

— Хаця я лічу, што гэтай праблемы ў нас і не існуе, — адзначае далей раённы кіраўнік, — бо часта мне даводзіцца чуць нараканні іншага кшталту: “Некаму працаваць!” Згодны, тым больш, што ў раёне толькі трэцяя частка актыўнага працаздольнага насельніцтва. Але ж матэрыяльны дабрабыт не прыходзіць сам сабой, грошы трэба рэальна зарабіць. Далейшае павышэнне заробку вымушае кожнага з нас больш адказна адносіцца да выканання сваіх абавязкаў.

 

 Встреча в коллективе Адзначана, што летась уведзена ў дзеянне 8043 кв.метры агульнай жылой плошчы — пабудавана 96 кватэр, у тым ліку на вёсцы 41 жылы дом. Здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у Міёрах па вул. Я. Томкі, 3.

Індывідуальнымі забудоўшчыкамі ўзведзена 30 дамоў, у тым ліку на вёсцы — 15.

Для адкрыцця прадпрымальніцтва ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва выдадзена 6 субсідый беспрацоўным. Усімі суб’ектамі гаспадарання ў раёне створана 296 рабочых месц, у тым ліку ў Міёрах — 114, Дзісне — 43, сельскай мясцовасці — 139.

Узнавілася будаўніцтва бальніцы ў Міёрах, сёлета там будуць праведзены асноўныя работы. Аснашчэнне яе новым сучасным медабсталяваннем адбудзецца ў 2013 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

А. І. Баданін звярнуў увагу на неабходнасць і эканамічную мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС.

 

Памочнік пракурора раёна С. С. Галімбоўскі падрабязна расказаў пра новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, які ўступіў у сілу 22 студзеня. Даў адказы на пытанні.

Вынікі сустрэчы падвяла старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства С. Д. Лясовіч.

 

Э. БАГДАНОВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта