Авторизация
 

Ушанаванне перадавікоў

У канцэртнай зале “Віцебск” абласнога цэнтра 27 студзеня адбылося традыцыйнае ўшанаванне лепшых працаўнікоў “Чалавек года Віцебшчыны-2011”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня аблвыканкама А. М. Косінец. Ён адзначыў, што мінулы год быў не простым, аднак працоўныя калектывы атрымалі большы прыбытак, вышэйшую рэнтабельнасць вытворчасці. Забяспечана харчовая незалежнасць, выканана праграма інавацый. У гэтым вялікая заслуга лепшых прадстаўнікоў горада і вёскі, адукацыі, культуры, медыцыны і іншых галін.

 

Глабальная задача 2012 года — у два разы павялічыць вытворчасць прадукцыі. А для гэтага неабходна працягваць мадэрнізацыю вытворчасці, працаваць яшчэ лепш, больш эфектыўна. Што гэта азначае, можна меркаваць па цяперашніх намінантах “чалавека года”. Узнагароды з рук кіраўніка вобласці, а гэта дыпломы, нагрудныя знакі і значныя грашовыя прэміі, даяркі атрымлівалі за надоі ад 7 тысяч кілаграмаў малака на карову і амаль да 9 тысяч, даглядчыкі — за сярэднясутачныя прывагі больш чым кілаграм, корманарыхтоўшчыкі — за 44 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы на стойлавы перыяд. Кіраўнікі — за павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці ў разы, спецыялісты — за выпуск новай прадукцыі, укараненне новых тэхналогій.

 

Прыемна, што сярод лепшых працаўнікоў вобласці былі прадстаўнікі нашай Міёршчыны. У наступных нумарах мы раскажам вам пра механізатара ААТ “Гвардзейскі” Дзмітрыя Іванавіча Лакотку і ўпраўляючую “Белаграпрамбанка” Алу Стэфанаўну Дуброўскую.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта