Индивидуально, с любовью подходит миорчанка Жанна Кураш к воспитанникам ЦКРОиР
gazeta 22-03-2024, 08:43 701 Навіны / Адукацыя і выхаванне
На листе А4 сверху вниз в разной последовательности чередуются геометрические фигуры. На прямоугольник ставим всю ладонь пальцами вниз, на два квадрата – указательный и большой пальцы. "Классики" для рук. Так назвала для себя одно из кинезиологических упражнений для развития полушарий мозга, которое педагог районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации (ЦКРОиР) Жанна Кураш предлагает своим учащимся. В ее копилке много наработок для занятий с детьми, имеющими особенности психофизического развития.
На лісце А4 зверху ўніз у рознай паслядоўнасці чаргуюцца геаметрычныя фігуры. На прамавугольнік ставім усю далонь пальцамі ўніз, на два квадраты – указальны і вялікі пальцы. «Класікі» для рук. Так назвала для сябе адно з кінезіялагічных практыкаванняў для развіцця паўшар’яў мозга, якое педагог раённага Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) Жанна Кураш прапаноўвае сваім навучэнцам. У яе скарбонцы шмат напрацовак для заняткаў з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця.
Сэнсаматорнае навучанне, камунікацыя, выяўленчая дзейнасць, адаптыўная фізічная культура. Гэтыя і іншыя заняткі значацца ў раскладзе навучэнцаў цэнтра на першай ступені спецыяльнай адукацыі – з 1 па 5 класы. У Жанны Кураш пяць вучняў. Трое другакласнікаў, па адным чацвёрта- і пяцікласніку. Урок для ўсіх адзін, а заданні індывідуальныя. Хтосьці можа займацца самастойна, камусьці пастаянна патрэбна дапамога педагога. Прысутнічае на ўроку выхавацель, прыглядае за класам.
– Як і ў звычайнай школе, урок доўжыцца 45 хвілін. Аднак калі бачу, што ў дзіцяці няма настрою займацца, дазваляю адпачываць, – заўважае Жанна Антонаўна. – У ліку задач спецыяльнай адукацыі – садзейнічаць сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, фарміраваць у іх бытавыя навыкі. Так, для большасці вымыць рукі ці апрануцца – даведзеныя да аўтаматызму дзеянні. Для некаторых нашых навучэнцаў трэба скласці цэлы алгарытм, каб гэтаму навучыць. І разам з тым яны для мяне звычайныя дзеці. Кожны са сваім характарам, сваімі радасцямі і капрызамі. Усіх аднолькава люблю.
Гэты навучальны год у ЦКРНіР пачаўся на новым месцы: пераехалі ў будынак, дзе раней знаходзіўся сад № 2. Тут у 1996 годзе, скончыўшы ВДУ імя П. М. Машэрава, пачынала працаваць выхавацелем Жанна Кураш. Цёплыя ўспаміны засталіся пра выхаванцаў і іх бацькоў. Шкада было з імі развітвацца ў 2010-м, калі запрасілі на працу ў карэкцыйны цэнтр, дзе адкрывалі дашкольную групу. Былі сумненні і адначасова вабіла магчымасць паспрабаваць сябе ў новай справе.
– Вопыту работы з асаблівымі дзецьмі не мела. І ў паўсядзённасці не даво- дзілася з імі сустракацца. Таму напачатку не разумела, як сябе паводзіць. Ніколі не забуду, якой цёплай была рука дзяўчынкі, якая ўзяла мяне за руку, – заўважае педагог. – Дзеці з асаблівасцямі ў развіцці, як і ўсе людзі, маюць патрэбу ў стасунках. І самі ідуць на кантакт.
Два гады работу ў цэнтры Жанна Антонаўна сумяшчала з вучобай у БДПУ імя М. Танка, дзе атрымала прафесію настаўніка-дэфектолага. На працягу сямі гадоў была намеснікам дырэктара ЦКРНіР. З 2020-га працуе ў класе. Прапаноўвае дзецям заданні, адпаведна іх магчымасцям. Працягвае збіраць матэрыял па тэме самаадукацыі «Развіццё, фарміраванне і назапашванне камунікатыўных навыкаў у дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі».
– Для любога чалавека важнае значэнне мае камунікацыя, – паўтарае педагог. – Сярод маіх вучняў як дзеці, якія зусім не размаўляюць, так і тыя, у каго маўленне ёсць. З першымі ўзаемадзейнічаем, напрыклад, праз камунікатыўны альбом, дзе згодна з тэматыкай сабраны карцінкі з ілюстрацыямі. Паказваю дзеянні жэстамі. З навучэнцамі, якія могуць гаварыць, з дапамогай ілюстрацыйных картак будуем простыя сказы.
Значны вопыт у Жанны Антонаўны ў рабоце з дзецьмі з сіндромам Дауна. Цяпер двое выхаванцаў. Рома займаецца ў чацвёртым класе, Даня – у пятым. Такіх дзетак называюць сонечнымі за іх усмешлівасць, бяскрыўднасць, дабрыню. З радасцю і абдымкамі сустракае супрацоўнікаў і гасцей цэнтра Рома. На пытанне «Як у цябе справы?» штораз адказвае – «Добра!» Даня больш стрыманы, але такі ж добразычлівы. Абодвум падабаюцца «класікі для рук», любяць маляваць. На занятках па выяўленчай дзейнасці асвоілі яшчэ адзін метад нетрадыцыйнага малюнка – з дапамогай звычайных поліэтыленавых пакетаў. Трэба завязаць пакет на вузел, намазаць фарбай надзьмуты вугалок і рабіць адбіткі на паперы. Рому радуюць ручкі і фламастары, умее чытаць, прыдумвае гульнёвыя сюжэты. У раскладзе пяцікласніка Дані ёсць працоўнае навучанне і гаспадарча-бытавая праца. Дапаможа выцерці пыл, вымыць дошку. Любімы прадмет ва ўсіх навучэнцаў – адаптыўная фізічная культура. Тут няма нарматываў і строгіх патрабаванняў. Кожны займаецца па меры сваіх магчымасцяў. Пра чарговыя поспехі педагог адразу паведамляе бацькам.
– Тату ці маме заўсёды прыемна пачуць, што дзіця зрабіла штосьці лепш, чым гэта атрымлівалася раней, – лічыць Жанна Антонаўна. – Радуе, калі бацькі прыслухоўваюцца да нашых парад, займаюцца з малымі дома. У стасунках з асаблівымі дзецьмі важна заўважаць, што яны могуць зрабіць, і прымяняць гэта на практыцы. Напрыклад, можа дзіця памыць посуд – няхай памые. Самае галоўнае – прымаць такіх дзяцей. Гэта важна і для бацькоў, і ўвогуле для грамадства.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.