Авторизация
 

І любімыя, і народныя

 

И любимые, и народные Чэраскі сельскі Дом культуры стаў месцам правядзення першага этапа раённага агляду мастацкай самадзейнасці “Грай, спявай, душа мая!” Для наведвальнікаў была разгорнута выстава вышыванак, вырабаў з бісеру. Пра гэта паклапаціліся мясцовыя культработнікі і бібліятэкар з Чапукоў Тэрэза Корсак. Дарэчы, жанчына вядзе гурток, які наведваюць каля 30 вучняў, вучыць працаваць з бісерам.

 

Адкрылі конкурсную праграму гаспадары. Прыгожа глядзеўся хор, у якім людзі розных узростаў. Адна ўдзельніца трымала каравай на бялюткім абрусе, гучала прывітальная песня. Хораша спявалі Людміла Скавародка, Ларыса Уладзіміраўна Раманоўская. Люда яшчэ школьніца, а Ларыса Уладзіміраўна ўжо на пенсіі. Тым не менш, цяга да харавых спеваў аб’ядноўвае іх.

 

Чэраснянцы паказалі абрад “Вясна-красна”. Вакальная група дзяўчынак праспявала песню пра бульбачку, дарослыя адказалі частушкамі са скокамі. Атрымалася весела і цікава.

Прадуманы фінал. Зноў на сцэне ўсе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, якія дораць песню “Добрыя людзі жывуць”.

 

Чэраскі калектыў мастацкай самадзейнасці змяніла песенна-танцавальная дружына Наўгародскага СДК. Калектыў мае свае традыцыі і, што галоўнае, моцны касцяк выканаўцаў. Хор з удзелам мужчын прыўнёс пэўны каларыт у тэмбравае афармленне спеваў. Мілагучна і шчымліва ў выкананні жаночай вакальнай групы лілася песня пра васількі ў спелым жыце, вёсачку адзіную. Падхапілі тэматычную накіраванасць мужчыны, якія спявалі пра радзімы край — зямлю святую. А потым песні пра матулю (Пяткевіч, Маляўка). Іх сольнае выкананне падтрымлівалася апладысментамі гледачоў. Сімпатыі журы і прысутных заваявала частушачніца Зінаіда Фёдараўна Лакотка. Ёй на днях споўніцца 83 гады. Гэта старэйшая ўдзельніца мастацкай самадзейнасці калектыву. Нягледзячы на паважаны ўзрост, жанчына ведае безліч частушак, частку якіх прыпаднесла чэраснянцам.

 

А вось самадзейныя артысты Чапукоўскага СДК і Волкаўшчынскага клуба, па іх словах, берагуць мужчын, выступаюць толькі жанчыны з дзецьмі. Сваё прадстаўленне яны прысвяцілі роднай зямлі, любімай Міёршчыне. Сумесная вакальная група песняй “За днём дзянёк” вітала гаспадароў свята.

 

Спадабаўся дуэт Таццяны Званскай і Аліны Маркевіч з песняй “Гаворка беларуская”.

Дарослых змянілі дзеці, якія спявалі, танцавалі, чыталі вершы (Жэня Маслоўская, Саша Качан, Максім Пальчэўскі). Яны ж выканалі песню “Мой дом — Белая Русь”. Адметна, што разам з дарослымі выступалі іх дзеці. Аліна Маркевіч з сынам Данілам праспявалі песню “Чорны кот”.

 

И любимые, и народные На сцэне прыгожыя дзяўчаткі-вучаніцы, спартсменкі, танцоркі. Упершыню Аня Васільева, Іна Капусціна, Маша Сініца на сцэне выступілі як спявачкі. Іх песня “Кропелька” была цёпла прынята гледачамі.

Юная баяністка Алеся Кажан прадэманстравала сваё майстэрства. Яе мама таксама занята ў вакальнай групе. Песні змяніў танцавальны нумар, а потым Таццяна Качан выступіла з песняй “Зімовыя месяцы”. Святлана Катовіч, Ілья Іваноў паспрабавалі сябе ў моўным жанры. Артыстычна, прафесійна выступала салістка Волкаўшчынскага СК Наталля Казлоўская. Праграму прадоўжылі юныя танцоры, якія прадэманстравалі вясёлы, яркі, дынамічны танец — джайв.

 

На сцэне самадзейныя артысты Перабродскага сельскага Дома культуры і мясцовай школы. Іх абрад “Вячоркі” ўвабраў многае. Вясковыя разборкі, дасціпны гумар, песні былі знітаваны тэматычнай накіраванасцю і імкненнем самадзейных артыстаў гожа прыпаднесці сваю творчасць гледачам.

 

Працавала ў журы разам са спецыялістамі аддзела культуры і раённага Дома культуры старшыня аргкамітэта па правядзенні раённага агляду мастацкай самадзейнасці Марыя Мікалаеўна Баніфатава.

Чарговы этап конкурсу пройдзе 5 лютага ва Узмёнскім СДК.

На здымках: Калектыў мастацкай самадзейнасці Чэраскага СДК.

Дзіяна Маляўка і Зінаіда Фёдараўна Лакотка—наўгародскія артысткі.

Людвіг КАСАТЫ.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта