Первая сессия Миорского районного Совета депутатов прошла в Миорах
gazeta 7-03-2024, 09:48 1 631 НавіныСегодня проходит первая сессия Миорского районного Совета депутатов 29-го созыва.
Председателем районного Совета депутатов единогласно избран Валерий Драбо.
- Вся моя жизнь и трудовая деятельность связаны с Миорским районом. И дальше будем вместе с вами трудиться на ее благосостояние. У нас много работы, и самая главная задача - забота о людях, - обратился к депутатам Валерий Анатольевич.
Заместителем председателя избран Александр Жук.
Дополнено 11.03.2024.
На парадак дня першай сесіі раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання выносіліся пытанні аб выбранні старшыні і яго намесніка, утварэнні пастаянных камісій і прэзідыўма.
Распачала сесію старшыня раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў 29-га склікання Наталія Брадніцкая. Падкрэсліла, што выбары на тэрыторыі Міёршчыны прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Сфарміраваны Міёрскі раённы, Дзісненскі гарадскі і сельскія саветы, якія гатовы прыступіць да работы. За стабільнасць у грамадстве і дынамізм у сацыяльна-эканамічным развіцці галасавалі выбаршчыкі. 11 496 чалавек, якія прынялі ўдзел у выбарах, а гэта 78,5 % ад іх агульнай колькасці, высока ацэньваюць здольнасць мясцовых органаў улады вырашаць надзённыя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва. У раённы Савет абралі 30 дэпутатаў.
Старшынёй адзінагалосна дэпутаты вылучылі Валерыя Драба, прадстаўніка ад Чапукоўскай – Дварнасельскай выбарчай акругі № 23.
– Усё маё жыццё і працоўная дзейнасць звязаны з Міёрскім раёнам. І далей разам з вамі будзем працаваць на яго дабрабыт. У нас шмат работы, і самая галоўная задача – клопат пра людзей, – звярнуўся да дэпутатаў Валерый Анатольевіч. Яго намеснікам стаў Аляксандр Жук.
З выбраннем старшыню і ўвесь дэпутацкі корпус павіншавалі старшыні раённага Савета 25-26-га скліканняў Раіса Парфёненка і 27-га – Марыя Баніфатава. Пажадалі працаваць на карысць роднай зямлі.
Таксама ўтвораны пастаянны камісіі раённага Савета дэпутатаў: па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту ўзначаліў Яўгеній Баран, бюджэту і эканамічнага развіцця – Яўген Нікалаёнак, аграпрамысловага комплексу, дарожнага будаўніцтва і экалогіі – Іван Юрашак, па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі – Аксана Ашурка.
На плённую работу нацэльваў дэпутат Віцебскага абласнога Савета па Міёрскай выбарчай акрузе № 25 Іван Сушко. Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў павіншаваў новы склад, які абнавіўся амаль на палову, з выбраннем і звярнуўся да тых, хто набыў гэты статус упершыню:
– Вы – выбраннікі народа. Трапятліва і з любоўю стаўцеся да роднай зямлі, каб пакінуць добры след у гэтым скліканні. Любіце сваю Радзіму, рабіце ўсё для яе і для людзей. Памятайце, што ў сваёй дзейнасці часта вырашаеце лёсы, таму стаўце сябе на іх месца падчас прыняцця рашэнняў. Усё ў нас атрымаецца, калі будзем разам рухацца ў тым накірунку, які ўжо намечаны.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.