На избирательном участке № 10 в Чересах сельчане обозначили свою гражданскую позицию
gazeta 23-02-2024, 16:48 1 539 Навіны / Выбары 2024
Избирательный участок № 10 в Чересах расположен в местном Доме культуры. С начала досрочного голосования до 14.00 23 февраля 33% избирателей – 159 сельчан-обозначили свою гражданскую позицию.

Выбарчы ўчастак № 10 у Чэрасах размешчаны ў мясцовым Доме культуры. З пачатку датэрміновага галасавання да 14.00 23 лютага 33 % выбаршчыкаў – 159 сяльчан – абазначылі сваю грамадзянскую пазіцыю.
– Датэрміновае галасаванне праходзіць спакойна. Найбольш ажыўлена на ўчастку на 17.00, – гаворыць старшыня выбарчай камісіі Аксана Матэленак. – Хтосьці адзін прыходзіць, сем’ямі ідуць. Бацькі бяруць з сабой дзетак, малым цікава апускаць бюлютэні ў скрыню. Адна дзяўчынка разам з бацькамі зайшла ў кабінку для галасавання і па ўказанні бацькоў ставіла галачкі ў адпаведных ячэйках.
На ўчастку 467 выбаршчыкаў. З іх 105 будуць галасаваць на даму. Да іх члены выбарчай камісіі скіруюцца 25 лютага. У асноўны дзень выбараў разлічваюць на актыўнасць сяльчан на ўчастку. Многія збіраюцца на святочны канцэрт.
Прагаласаваць загадзя прыйшоў малады спецыяліст, галоўны аграном СУП «Чэрасы» Іван Барок:

– Прыняць удзел у выбарах для мяне значыць выканаць свой грамадзянскі абавязак. Азнаёміўся з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты. Адпаведныя матэрыялы прыносілі на дом, тэматычны стэнд аформлены ў мехмайстэрні. З кандыдатаў у мясцовыя саветы многіх ведаю. Наш выбар акрэслівае будучыню. У першую чаргу для мяне важна заўтра малой радзімы. Я мясцовы, родам з Пціцкіх. Хочацца росквіту для родных мясцін. Што ў цэлым да будучыні краіны, няхай у ёй жывуць шчаслівыя людзі, чые патрэбы забяспечвае дзяржава.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





