На второй день досрочного голосования корреспонденты Миорщины пожаловали на Повятский избирательный участок № 16

На второй день досрочного голосования пожаловали на Повятский избирательный участок № 16, который разместился в местной школе. Что приводит сюда сельчан?

  На другі дзень датэрміновага галасавання завіталі на Павяцкі выбарчы ўчастак № 16, які размясціўся ў мясцовай школе. Што прыводзіць сюды вяскоўцаў?

Душэўна. Гэтым словам звычайна характарызуюць цёплыя сустрэчы. Такая ж атмасфера на Павяцкім участку для галасавання. Прыязна і добразычліва сустракаюць выбаршчыкаў – сваіх землякоў – старшыня камісіі Таццяна Сіўко і сакратар Марыя Юрашак.

Таццяна Іванаўна ў гэтай ролі другі раз, узначальвала выбарчую камісію падчас рэферэндуму па ўнясенні дапаўненняў у Канстытуцыю.

– Можна сказаць, яшчэ вучуся, – гаворыць яна. – Напярэдадні прайшла курсы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Там азнаёмілі з усімі тонкасцямі правядзення выбарчай кампаніі. Абыгрывалі, як дзейнічаць падчас канфліктных сітуацый.

 Ніякіх інцыдэнтаў на ўчастку ў Павяцці падчас выбараў не здаралася, адзначае Марыя Антоўнаўна. У спісах выбаршчыкаў 325 чалавек.

– Звычайна трэцяя частка сяльчан галасуе датэрмінова, яшчэ трэць – на даму, астатнія – у асноўны дзень, – заўважае сакратар камісіі. – Пакуль 83 вяскоўцы жадаюць прагаласаваць дома. Аднак гэтая лічба не канчатковая.

Напярэдадні члены выбарчай камісіі завіталі да кожнага жыхара ўчастка з запрашэннем прыняць удзел у выбарах, падрыхтавалі для іх інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты.

– На выбарчы ўчастак прыйшла падрыхтаваная, азнаёмілася з біяграфіямі кандыдатаў у дэпутаты, – заўважае Валянціна Шамінка. – Вырашыла прагаласаваць датэрмінова. У нядзелю чакаю дзяцей дадому, хочацца ім час прысвяціць. Што да будучыні нашай краіны, канешне, спадзяюся на лепшае.

За мір і родную Беларусь прыйшла аддаць свой голас Ірына Сасноўская.

– Цалкам задаволена сваім жыццём. 35 гадоў адпрацавала начальнікам мясцовага аддзялення сувязі, цяпер на пенсіі. Сын наведвае. Ён ваенны, у Мінску жыве, – расказвае пра сябе Ірына Іванаўна. – На выбары ішла ўсвядомлена. Вывучыла праграмы кандыдатаў у дэпутаты. Хто да душы прыйшоўся, за таго і прагаласавала.

 Большасць выбаршчыкаў на ўчастку пенсіённага ўзросту. Тыя, хто ў сёлетняй выбарчай кампаніі прымае ўдзел упершыню, галасуюць па месцы вучобы. Прыходзяць на ўчастак сем’і з дзецьмі. Бацькі забіраюць дзетак з садка – і разам скіроўваюцца за бюлетэнямі.

Датэрмінова прагаласавалі назіральнікі. У іх ліку шматдзетныя матулі Алена Астукевіч і Вераніка Ломаш. Дзеці Алены Антонаўны ўжо дарослыя. У Веранікі старэйшы – школьнік, малодшаму трэці год.

– Як маці я жадаю міру і дабрабыту сваім дзецям, – гаворыць Вераніка. – Мы з мужам мясцовыя, сямейнае жыццё вырашылі будаваць у вёсцы. Прывыклі да сяла. Хораша тут, спакойна. У горадзе шум і мітусня.

– Толькі б вёска жыла, – дапаўняе Алена Антонаўна. – Хочацца, каб сюды моладзь прыязджала, каб сацыяльная інфраструктура захоўвалася.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.