“Чалавек года Віцебшчыны”
Малады механізатар ААТ “Гвардзейскі” Дзмітрый Лакотка — чатырохразовы ўдзельнік рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі” заўважае, што кожнае жніво для яго звязана з асабістымі падзеямі, а найбольш памятныя адбыліся падчас уборкі у 2008-ым і 2011 гадах — нарадзіліся дачушкі Дзіяна і Ліліяна.
Ала Стэфанаўна Дуброўская адзінаццаты год узначальвае аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Міёры. У арганізацыі працуе з 1985 года. Сёння наладжана цеснае супрацоўніцтва аддзялення з асноўнымі кліентамі — прамысловымі і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна. Ім аказваецца пастаянная фінансавая падтрымка. Адносіны з калектывам, большую частку якога складае моладзь, Ала Стэфанаўна будуе на прынцыпе ўзаемаразумення.