Дні здароўя
Сёлета ў рэспубліцы будзе праведзена 27 адзіных дзён здароўя па шырокай тэматыцы.
Так, 1 сакавіка адбудзецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, 24 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, 7 красаві-ка—Сусветны дзень здароўя, 15 мая — Міжнародны дзень сям’і, 31 мая — Сусветны дзень без тытуню, 7 ліпеня—Дзень прафілактыкі алкагалізму, 15 лістапада—Сусветны дзень некурэння, 1 снежня — Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу і інш. Гэтым і іншым датам будуць прысвечаны выступленні медыкаў у калектывах і СМІ па прафілактыцы грыпу, туберкулёзу, алкагалізму, тытунекурэння, наркаманіі, СНІДу, траўматызму, сардэчна-сасудзістых, стаматалагічных і анкалагічных захворванняў, па ўмацаванню псіхічнага здароўя.
Дні здароўя тычацца школьнікаў, сем’яў, маці, пажылых. Яны будуць накіраваны на фарміраванне здаровага ладу жыцця.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны санітарны ўрач.