Конкурс
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што 28 лютага ў 13.00 у зале пасяджэнняў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання адбудзецца конкурс на права заключэння дагавора арэнды возера Сумаўка плошчай 91,1 га, сігава-снятковага класа для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі тэрмінам на 10 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадаставіць: 1. Заяву аб прадастаўленні рыбных угоддзяў у арэнду; 2. Копію устаноўчых дакументаў юрыдычнай асобы; 3. Даведку банка аб наяўнасці на рахунку юрыдычнай асобы грашовых сродкаў; 4. Праект дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў.
Дакументы прымае аддзел жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міёрскага райвыканкама да 27 лютага 2012 г. Даведкі па тэл. 4-16-33; 4-10-31.