Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Дзяржкантроль

 

Заробак — своечасоваtc "Заробак—своечасова"

 

На пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні своечасовасці і паўнаты выплаты заробку і статыстычнасць у гэтым накірунку. І тут не ўсё ў парадку. Напрыклад, неаднаразовыя парушэнні выяўлены ў ААТ “Лепельаграсервіс”. Яшчэ на прадпрыемстве несвоечасова выплочваліся разлік пры звальненні і адпускныя. А ў справаздачнасці такія факты не адлюстраваны.

 

Кіраўніцтва прадпрыемства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, а матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўчыя органы для прававой ацэнкі. Камітэт дзяржкантролю вобласці звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці на няўхільнае захаванне патрабаванняў заканадаўства па своечасовай выплаце заробку, а таксама прадастаўленне справаздач. Бо за гэтыя правапарушэнні прадугледжаны штраф у 140-700 тыс. рублёў і больш, а ў некаторых выпадках нават крымінальная адказнасць.

 

Не ўсё выпраўленаtc "Не ўсё выпраўлена"

Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў Полацкі лясгас па выпраўленню раней выяўленых парушэнняў па водпуску драўніны на карані. Не ўсе яны ліквідаваны, таму ляснічы Гаранскага лясніцтва аштрафаваны. На Дзвінскай эксперыментальнай лясной базе Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выяўлена завышэнне аплаты працы ва ўдакладненым каштарысе, што выклікала незаконнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Дырэктар аштрафаваны, а сродкі вернуты ў бюджэт.

 

Крыміналtc "Крымінал"

У Наваполацку затрыманы аўтамабіль з паўпрычэпам, у якім перавозілася 20,6 т кітайскага часнаку на 412 млн. рублёў без суправаджальных дакументаў. У Расонскім раёне на такім жа транспарце выяўлена 23,5 т цукру на 127,6 млн. рублёў таксама без суправаджальных дакументаў. Тавар арыштаваны, ідзе адміністрацыйны працэс.

 

У Глыбокім узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая выразілася ў куплі-продажу замежнай валюты. Атрыманы даход больш чым у 280 млн. рублёў.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта