Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Вада будзе

 

Вода будет Штогод работнікі УП ЖКГ раёна падводзяць водаправодныя трубы да 100-120 дамоў жыхароў Міёршчыны. Адзіночных заявак няшмат, як правіла, падключаюцца адразу некалькі суседніх дамоў ці ўся вуліца. Людзям так больш танна і зручна. Актывізуе такую работу ўвод новага водазабору і станцыі абезжалезвання: якасць вады значна палепшылася.

 

Летась толькі ў Міёрах задаволена 118 заявак на падключэнне прыватнага жылля да водаправода. Гэтай зручнасцю сталі карыстацца 21 сядзіба на вул. Першамайскай, 15 — на імя Чапаева, 14 — на Маладзёжнай, па 11 — на імя Чарняхоўскага і Юбілейнай, 6 — на Піянерскай, 5 — на імя Фрунзе, 3 — на імя Я. Коласа. Зразумела, што пералік гэты далёка не поўны.

 

Асноўныя работы па пракладцы труб праводзяцца з вясны да глыбокай восені. Для гэтага створана спецыялізаваная брыгада з двух-трох чалавек, іх падтрымліваюць экскаватары ЮМЗ і ЭЦВ.

 

Цяпер у “партфелі” УП ЖКГ знаходзяцца каля 200 заяў ад жыхароў райцэнтра не толькі з вуліц новай забудовы. Яны сістэматызуюцца, вызначаецца чарговасць работ на недалёкую ўжо вясну. Мяркуем максімальна задаволіць заяўкі па прымальных для насельніцтва цэнах.

 

А. БАРЭЙКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта