Загадка имени

Загадка імені

 

Усе жаночыя імёны прыгожыя. І з гэтым наўрад ці трэба спрачацца. А вось ці ўплывае імя на характар і нават на лёс, вырашаць яго ўладальніцам.

 

АЛА

У характары Алы ёсць цвёрдасць і настойлівасць. Яна ўпэўненая ў сабе і разлічвае толькі на свае сілы. Энергічная, часу дарэмна не губляе. Планы ў Алы заўсёды толькі рэальныя, і яна дабіваецца іх ажыццяўлення.

Якую спецыяльнасць яна ні выбрала б, дзякуючы працавітасці і цярплівасці, Ала стане сапраўдным прафесіяналам. Яна можа быць актрысай, выкладчыкам літаратуры, прадаўцом, касметолагам, дабіцца поспехаў у бізнесе.

Адносіны з мужам у Алы спакойныя. Яна ўмее вытанчана абставіць кватэру і цудоўна прыгатаваць дэсерт.

 

АЛЕНА

Жанчына з іменем Алена жыццярадасная, аптымістычная, добрая і даверлівая. У яе выдатная памяць і багатая фантазія. Звычайна сябруе з мужчынамі, сярод жанчын сябровак у Алены няшмат. Па натуры незалежная і камунікабельная, яна з цяжкасцю даруе крыўды.

Ужо з юнацтва Алену прыцягвае работа ў сферы эстэтыкі, мастацтва. Праца яе захапляе, аднак цвёрды распарадак дня не па душы.

Алена ўмее стварыць у доме атмасферу міру і спакою, хоць поўнасцю сябе сям’і не прысвячае.

 

АЛЯКСАНДРА

Характар у Аляксандры супярэчлівы. Яна адначасова ласкавая і калючая, можа рабіць выгляд, што ёй усё абыякава, але ў душы перажывае з-за любой падзеі. Яна здаецца замкнутай, але зносіны з людзьмі ёй неабходны. Любы канфлікт Аляксандра імкнецца згладзіць усмешкай. Нават калі бывае цяжка знайсці выйсце з непрыемнай сітуацыі, яна не губляе аптымізму.

 

Для надзвычай актыўнай Аляксандры найлепшая работа — звязаная з паездкамі. Таксама яна можа быць медыкам, банкаўскім работнікам, актрысай, парыкмахерам. Тэмп работы працавітая Аляксандра задае хуткі, і астатнія павінны яму адпавядаць.

Суджанаму Аляксандры вельмі пашанцуе. Для яго яна будзе і каханай, і верным сябрам, і добрай гаспадыняй, і клапатлівай маці.

Працяг будзе...

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.