Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Выглядаць выдатна

 

Гэта жаданне і абавязак кожнай жанчыны. У халодную пару года задача ўскладняецца. Зімою не хапае цяпла, сонечнага святла, вітамінаў. Усё гэта ўплывае на наш знешні выгляд.

 

Змагацца з уздзеяннем мінусавой тэмпературы і халоднага ветру дапамогуць наступныя простыя парады.

 

Пяшчотныя ручкі

Мыць рукі трэба толькі вадой пакаёвай тэмпературы, бо гарачая выклікае абястлушчванне і перасыханне скуры. Кожны раз выцірайце рукі насуха і штодня мажце крэмам.

Пасуду ці бялізну лепш мыць у гумовых пальчатках. Гэта зменшыць шкоднае ўздзеянне бытавой хіміі на скуру.

Рукавіцы ці пальчаткі надзявайце да выхаду на мароз. І без асаблівай неабходнасці не здымайце іх на вуліцы.

 

Рэлаксацыя для твару

Паравыя ванначкі змякчаюць і супакойваюць скуру твару. Іх рэкамендуецца рабіць некалькі разоў на месяц, выкарыстоўваючы лекавы рамонак, календулу, крапіву і мяту. Працягласць працэдуры — 5-10 хвілін.

Ачышчаць твар пажадана касметычным малачком ці пенкай, а вось прымяненне скрабаў і пілінгаў у халодную пару лепш звесці да мінімуму.

Крэм рэкамендуецца наносіць хвілін за 30 да выхаду на вуліцу.

 

Губная тэрапія

Ад недахопу вадкасці і вітамінаў пачынаюць з’яўляцца трэшчынкі на губах. Таму старайцеся ўжываць больш вады і выкарыстоўвайце спецыяльную касметыку, якая ўтрымлівае вітаміны А, Е, какосавы алей, авакада, пчаліны воск, рамонак, календулу, сок алоэ. Абветраныя губы добра змазваць мёдам, агурочным сокам, абляпіхавым алеем. Свежы выгляд ім надасць лімонны сок.

Карыснымі будуць маскі, якія трэба наносіць на 15 хвілін.

1. Змяшаць па адной чайнай лыжцы тварагу і маркоўнага соку.

2. Змяшаць нацёрты яблык з 1 чайнай лыжкай сметанковага масла.

3. Чайную лыжку смятаны змяшаць з некалькімі кроплямі лімоннага соку і алею.

 

Справа ў капелюшы і шампуні

Зімою абавязкова насіце галаўны ўбор. Патрабаванні да яго такія: чысты, з натуральных матэрыялаў і не вельмі шчыльны. Аднак шарсцяных шапак лепш пазбягаць, бо пры трэнні аб шэрсць валасы электрызуюцца і ламаюцца. Калі знаходзіцеся ў памяшканні, галаўны ўбор пажадана здымаць, гэта забяспечыць прыток паветра да каранёў валос. Максімальная тэмпература, пры якой можна знаходзіцца на вуліцы без шапкі -50С. На крайні выпадак надзявайце капюшон ці накідвайце шаль.

 

Шампуні “2 у 1” пакіньце да вясны. У халодную пару бальзам ці кандыцыянер лепш выкарыстоўваць асобна. Калі ў вас тонкія, аслабленыя валасы, аддавайце перавагу сродкам з экстрактам лапуха, крапівы, міндальным ці арэхавым маслам.

 

Апалоскваць валасы рэкамендуецца халаднаватай вадой, яна дапамагае ўтрымліваць вільгаць. Гарачая ж, наадварот, высушвае іх і робіць ломкімі. Гэтым пагражае і частае выкарыстанне фена ці плойкі. Пажадана сушыць валасы без іх дапамогі. А расчоскі лепш выкарыстоўваць з натуральных матэрыялаў.

 

Аднак эфектыўнасць ад усіх вышэйпералічаных працэдур будзе высокай у тым выпадку, калі ўзяць за правіла збалансаванае харчаванне і здаровы сон.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта