Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Падаравалі радасць

 

Подарили радость 27 снежня цудоўным навагоднім тэатралізаваным прадстаўленнем з песнямі, танцамі, казачнай інтрыгай, конкурсамі і карагодамі ля лясной прыгажуні-елкі завяршылася дабрачынная акцыя “Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!”

 

А напярэдадні раённае кіраўніцтва звярталася да ўсіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый горада, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў з прапановай дапамагчы ў арганізацыі дабрачыннага свята для дзяцей-інвалідаў і сірот, якія жывуць на Міёршчыне.

 

Вельмі многія адгукнуліся і прынялі ўдзел у дабрачыннай справе. Дзякуючы агульнаму ўкладу, была сабрана значная сума, на якую набылі сувеніры, канцылярскія прылады, закупілі салодкія ласункі. Работнікі гандлю сфарміравалі кандытарскія наборы.

 

Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аформілі маляўнічыя навагоднія паштоўкі-запрашэнні. Супрацоўнікі паштовай сувязі ўручылі іх дзецям.

 

Работнікі раённага Дома культуры падрыхтавалі і правялі феерычнае навагодняе прадстаўленне.

 

Радасць і вяселле, адчуванне сапраўднага цуда і чараўніцтва, упэўненасці ў тым, што яны не адзінокія, надоўга застануцца ў сэрцах і душах тых, хто па суровай несправядлівасці лёсу вымушаны несці цяжар хваробы і сіроцтва.

Т. ШУЛЬГА

 спецыяліст ТЦСАН.

ХХХ

Цудоўным атрымалася навагодняе прадстаўленне для маладых інвалідаў, што праводзілася ў ТЦСАН 28 снежня. Конкурсы, забавы, падарункі. Весела было ўсім.

А 29 снежня сабраліся ва ўпрыгожанай зале юныя гурткоўцы, пастаянныя наведвальнікі ТЦСАН. Спецыялісты ўстановы, ператварыўшыся ў казачных персанажаў, падаравалі дзецям незабыўныя моманты навагодніх цудаў.

Узмацнілі атмасферу святкавання шматлікія падарункі, у тым ліку — салодкія. Без цукерак ад Дзеда Мароза і Снягуркі не застаўся ніхто.

 

М. КАЙНАРАВА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта